Бясслаўныя вырадкі

Бясслаўныя ўблюдкіM:
Inglourious Basterds
Постар фільма
Жанр альтэрнатыўная гісторыя
Рэжысёр Квенцін Таранціна
Прадзюсар Лоўрэнс Бендэр
Сцэнарыст Квенцін Таранціна
У галоўных
ролях
Брэд Піт
Элай Рот
Крыстоф Вальц
Мелані Ларан
Тыль Швайгер
Аператар Роберт Рычардсан
Кампазітар Эніа Марыконэ
Кінакампанія The Weinstein Company
Universal Pictures
Працягласць 153 хвіл.
Бюджэт 70 млн $[1]
Зборы 321 млн $[1]
Краіна Сцяг Германіі Германія
Сцяг ЗША ЗША
Мова англійская, нямецкая, французская, італьянская
Год 2009
IMDb ID 0361748
Афіцыйны сайт

«Бессла́ўныя ўблю́дкі» (англ.: Inglourious Basterds [sic], МФА: [ɪnˈɡlɔɹ.i.əs ˈbæstɝdz]) — фільм, зняты рэжысёрам Квенцінам Таранціна па сваім сцэнарыі. Здымкі фільма пачаліся ўвосень 2008 года ў Францыі і Германіі, прэм'ера адбылася на Канскім кінафестывалі ў 2009 годзе. Дзеянне карціны, у якой зняліся Брэд Піт, Майк Маерс, Элай Рот і Крыстаф Вальц, адбываецца ў Францыі падчас Другой сусветнай вайны.

Фільм атрымаў пераважна станоўчыя водгукі кінакрытыкаў і сабраў у сусветным пракаце больш за 320 млн долараў[2][3]. Карціна была высунута на дзевяць прэмій «Оскар» (перамагла ўсяго ў адной намінацыі — прэмія «за лепшую мужчынскую ролю другога плана» дасталася Крыстафу Вальцу, які таксама атрымаў «Залаты глобус» і BAFTA), чатыры прэміі «Залаты глобус» і шэсць прэмій BAFTA[4][5][6]. Акцёрская праца Крыстофа Вальца, які выканаў ролю штандартэнфюрара СС Ганса Ланды, была высока ацэнена вядучымі кінааналітыкамі свету, многія з якіх прызнавалі яе «жамчужынай» фільма і «сакрэтнай зброяй Таранціна»[7][8][9].

Падводзячы кінавынікі дзесяцігоддзя, шмат хто з аглядальнікай ўключыў «Бясслаўных ублюдкаў» ва ўласныя спісы лепшых фільмаў не толькі года, але і першых дзесяці гадоў XXI стагоддзя[10][11].

Назва

У арыгінале фільм завецца «Inglourious Bastеrds», хоць граматычна і арфаграфічна правільна было б напісаць «The Inglorious Bastards». У якасці загалоўка для сваёй карціны Квенцін Таранціна ўзяў амерыканскую пракатную назву фільма Энца Дж. Кастэлары «Гэты пракляты бронецягнік», вядомага ў ЗША як «Бясслаўныя ўблюдкі» — «The Inglorious Bastards», наўмысна адмовіўшыся ад артыкля і дапусціўшы дзве арфаграфічныя памылкі. Таму, каб перадаць задуму аўтара, варта перакладаць назву фільма таксама з памылкамі. Напрыклад, расійскі кінакрытык і кіназнаўца Андрэй Плахаў прапанаваў варыянт назвы «Безслаўныя ўблюткі»[12].

На пытанне, чаму ён дапусціў арфаграфічныя памылкі ў назве фільма, сам Таранціна адказваў: «Я ніколі гэтага не стану тлумачыць»[13]. Але журналісты дамагліся прызнанні: «Чаму „ублюткі“? Ды проста таму, што яно так вымаўляецца: „ублюткі“»[14].

Сюжэт

«Паляўнічы за яўрэямі» штандартэнфюрар СД Ганс Ланда наносіць нечаканы візіт у дом французскага фермера Пер'е ЛаПадзіта ў пошуках членаў яўрэйскай сям'і Дрэйфусаў. Пасля доўгага допыту Пер'е ЛаПадзіт вымушаны прызнацца, што хавае іх у сябе. Па загадзе Ганса Ланды салдаты расстрэльваюць людзей, якія хаваюцца пад полам, аднак 18-гадовай Шашанне Дрэйфус атрымоўваецца бегчы. Ланда хацеў застрэліць яе, але чамусьці адпусціў.

Паралельна лейтэнант Альда Рэйн збірае групу амерыканскіх салдат яўрэйскага паходжання для выканання місіі тэрору на тэрыторыі акупаванай Францыі. Задача групы простая: забіваць нацыстаў самым жорсткім чынам з мэтай помсты, дэмаралізацыі і застрашвання нямецкай арміі.

Чуткі пра атрад хутка распаўсюджваюцца ў Рэйху, і атрад атрымлівае мянушку «Ублюдкі». Камандзіру ж далі мянушку Альда «Апач» за тое, што ён сам і яго салдаты здымаюць са сваіх ахвяр скальпы. Апавяданне пра члена атрада Доні Донавіца па мянушцы «Жыд-Мядзведзь» даходзіць да самога Гітлера, чым выклікае яго ашалелы гнеў. Іншы ўдзельнік групы — сяржант (унтар-фельдфебель) Хуга Штыгліц — забіў 13 афіцэраў Гестапа, дзякуючы чаму атрымаў шырокую славу сярод эсэсаўцаў.

Да Гітлера прыводзяць салдата, які быў у палоне «ўблюдкаў». Яны забілі яго сяржанта і радавога таварыша па службе, але салдата не сталі забіваць (з прычыны таго, што ён выдаў «ублюдкам» пазіцыю нямецкага патруля), сказаўшы, што зробяць яму «падаруначак». У канцы главы паказана, як «Апач» і «Жыд-Мядзведзь» глядзяць на выразаную імі на лбу салдата свастыку.

Уцалелая Шашанна змяніў імя на Эмануэль Мім'ё і стала гаспадыняй кінатэатра, які, нібы, дастаўся ёй па спадчыне. На яе звяртае ўвагу нямецкі герой-снайпер Фрэдэрык Цолер, які ў фільме «Гонар нацыі» пра яго подзвіг, знятым пад эгідай рэйхсміністра прапаганды Германіі Іозефа Гебельса, у галоўнай ролі згуляў сябе сябе.

Элай Рот, Мелані Ларан і Лоўрэнс Бендэр на прэм'еры фільма, жнівень 2009 года

Цолер, які суправаджае Іозефа Гебельса, настойліва ўгаворвае міністра перанесці прэм'еру ў кінатэатр «Le Gamaar», які належыць Эмануэль. На прэм'еру пазбіраецца ўсё вышэйшае кіраўніцтва Рэйха, і нават сам Гітлер вырашае наведаць важнае прапагандысцкае мерапрыемства. Эмануэль разам са сваім каханым чарнаскурым Марселем за гібель сваёй сям'і і пакуты яўрэйскага народа задумваюць падпаліць кінатэатр падчас прэм'еры.

Тым часам англійскае камандаванне прымае рашэнне накіраваць лейтэнанта Арчы Хікакса да «ўблюдкаў» для ўдзелу ў аперацыі «КІНА». Мэта — знішчыць вышэйшае кіраўніцтва Рэйха падчас прагляду фільма пра Фрэдэрыка Цолеры. Групе трэба будзе сустрэцца з падвойным агентам — завербаванай актрысай Брыджэт (Брыгітай) фон Хамерсмарк і з яе дапамогай патрапіць на прэм'еру. Яны сустракаюцца ў шынку, дзе ў той жа час нямецкія салдаты святкуюць нараджэнне сына ў таварыша па службе. Гутаркай групы зацікавіўся афіцэр гестапа. У выніку выкрыцця адбываецца перастрэлка, дзе гінуць усе Ублюдкі, якія знаходзіліся ў зале — тыя, хто ведаў нямецкую мову, а актрыса паранена ў нагу. Астатнія Ублюдкі вывозяць актрысу фон Хамерсмарк і задумваюць пракрасціся на прэм'еру пад відам італьянскіх кінематаграфістаў, якія суправаджаюць Брыджэт фон Хамерсмарк.

У выніку план групы практычна парушаецца, а кульмінацыя разгортваецца ў кінатэатры, дзе Эмануэль і астатнія з «ублюдкаў», нічога не ведаючы адзін аб адным, паспрабуюць скончыць вайну адным ударам: Шашанна збіраецца падпаліць кінатэатр, а «ўблюдкі» падарваць.

Ганс Ланда даведваецца, што актрыса была ў шынку, дзе была перастрэлка, душыць яе і захоплівае яе суправаджальнікаў: лідара «ўблюдкаў» Альда Рэйна і радавога Юцівіча па мянушцы «Ліліпут».

Фінал кінастужкі прадстаўлены ў жанры альтэрнатыўнай гісторыі — Гітлер расстраляны з аўтамата Жыдом-Мядзведзем, усе вярхі рэйха гінуць пры выбуху і пажары кінатэатра.

Пакуль кінатэатр спальвалі і ўзрывалі, Ланда не забівае палонных, а прапануе здзелку: ён дазволіць ім знішчыць Гітлера, Герынга, Гебельса і Борманы, калі «ўблюдкі» звяжуць яго са сваім камандаваннем. Ён абяцае завяршыць вайну ў абмен на медаль Кангрэса, аб'явяшчэнне яго кіраўніком аперацыі «КІНА», вызваленне ад пераследу за нацысцкія злачынствы і спакойнае жыццё да старасці. Цэнтр загадвае пагадзіцца з умовамі Ланды. Ланда пакідае Апача і Ліліпута ў жывых і едзе з імі да лініі фронту. Пасля яе перасячэння Ланда і яго вадзіцель Герман афіцыйна здаюцца Апачу, але ён прыстрэльвае вадзіцеля, загадваючы Ліліпуту зняць з яго скальп. Потым ён цікавіцца ў Ханса Ланды, ці зніме той пасля вайны сваю эсэсаўскую форму. Не атрымаўшы адказу, Апач кажа яму напаўголасу на вуха, што будзь яго воля, Ланда насіў бы гэту форму ўсё астатняе жыццё, але паколькі гэта немагчыма, ён выража яму на лбу «тое, што нельга зняць» — свастыку, каб яго нацысцкае мінулае ніколі не было скрыта.

Фінал выглядае гэтак жа, як і ў другой главе, толькі Апач глядзіць на Ланду разам з Юцівічам, усміхаючыся і гаворачы, што гэта «цалкам цягне на шэдэўр».

У ролях

«Бясслаўныя ўблюдкі»

  • Брэд Піт — лейтэнант Альда Рэйн па мянушцы «Апач». Афіцэр, родам з Тэнесі, сцвярджае, што мае прымесь індзейскай крыві і з'яўляецца нашчадкам знакамітага Джыма Брыджэра. Застаецца ў жывых. На шыі ў яго шнар, як быццам ён сарваўся з шыбеніцы (пра паходжанне гэтага шнара ў фільме не згадваецца, аналагічны быў у Іствуда ў «Павесь іх вышэй»).
  • Элай Рот — сяржант Доні Донавіц па мянушцы «Жыд-Мядзведзь». Яўрэй-спартсмен, які ўсяляе жах немцам і забівае іх да смерці бейсбольнай бітай. Гіне ад выбуху ў кінатэатры.
  • Тыль Швайгер — сяржант Хуга Штыгліц. Немец, які ненавідзіць нацыстаў. Оберфельдфебель войскаў Вермахта (на рукаве нашыўка Hitler-Jugend), забіў 13 афіцэраў гестапа і чакаў трыбунала. Быў вызвалены «Ублюдкамі». Застрэлены ў шынку.
  • Гедэон Буркхард — капрал Вільгельм Віка. Яўрэй нямецка-аўстрыйскага паходжання, які эміграваў у ЗША з пачаткам нацызму. Выступае ў якасці перакладчыка групы. Гіне ў шынку.
  • Б. Дж. Новак — радавы Смітсан Юцівіч па мянушцы «Ліліпут». Несамавіты радавы, які ў канцы фільма разам з Альда Рэйнам бярэ ў палон палкоўніка Ланду. Застаецца ў жывых.
  • Амар Дум — радавы Амар Ульмар. У кінатэатры ўяўляецца італьянскім асістэнтам аператара Дамінікам Дэкока. Гіне пры выбуху ў кінатэатры.
  • Сэм Левайн — радавы Герольд Хешберг.
  • Пол Раст — радавы Эндзі Коган.
  • Майкл Бэкал — радавы Майкл Цымерман.
  • Карлас Фідэль — радавы Сайман Саковиц.

Англічане

  • Майкл Фасбендэр — лейтэнант Арчы Хікакс. Да вайны быў кінакрытыкам і вывучаў нямецкае кіно, напісаў кнігі «Мастацтва для вачэй, сэрца і розуму: Эцюды пра нямецкае кіно 20-х» і «24 кадры ды Вінчы», якія распавядаюць пра ўплыў псіхааналізу на творчасць нямецкага рэжысёра Георга Вільгельма Пабста. Ведае нямецкую мову, але гаворыць з акцэнтам. Загінуў у шынку.
  • Майк Маерс — генерал Эд Фенек.
  • Род Тэйлар — Уінстан Чэрчыль, прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі.

Французы

  • Мелані Ларан — Шашанна Дрэйфус. Яўрэйская дзяўчына, якая цудам выжыла і цяпер, пад імем Эманюэль Мім'ё, з'яўляецца гаспадыняй парыжскага кінатэатра. Застрэлена паміраючым Фрэдэрыкам Цолерам у кінатэатры.
  • Дэні Менашэ — Пер'е ЛаПадзіт. Гаспадар малочнай фермы, які хаваў сям'ю Дрэйфусаў.
  • Джэкі Ідо — Марсель. Кінамеханік-негр у кінатэатры Шашанны. Па яе ўказанні падпаліў кінатэатр.
  • Жулі Дрэйфус — Франчэска Мандзіна. Перакладчыца і палюбоўніца Гебельса. Застрэлена ў кінатэатры.

Немцы

Іншыя ролі

Стварэнне

Распрацоўка і напісанне сцэнарыя

Пра планы зняць ваенны фільм Таранціна казаў яшчэ напачатку 2000-х гадоў[15]. Рэжысёр патраціў амаль сем гадоў, каб напісаць сцэнарый да «Бясслаўных ублюдкаў». Як прызнаўся Таранціна, ён «даражыў кожнай старонкай сцэнарыя, з-за чаго сюжэт рос і пашыраўся»[16]. Акрамя таго, ён адчуваў, што гэты сцэнарый — лепшы з ім напісаных[17]. Таранціна ахарактарызаваў фільм так: «Гэта мая версія „Бруднага тузіна“, „Гармат вострава Наваронэ“ і „Там, дзе гняздуюцца арлы(англ.) бел.“»[18].

У 2002 годзе Таранціна зразумеў, што на стварэнне фільма патрэбна больш часу, чым планавалася. Да таго ж яго калегі ў той час як раз здымалі фільмы пра Другую сусветную вайну[19]. У сувязі з гэтым Таранціна пакінуў задумку і перайшоў да рэжысавання дылогіі «Забіць Біла»[19]. Пасля заканчэння здымак «Забіць Біла» рэжысёр вярнуўся да сцэнарыя «Ублюдкаў» і вырашыў зрабіць не фільм, а міні-серыял[20]. Ён укараціў сцэнарый, кіруючыся даўжынёй сцэнарыя «Крымінальнага чытва»[21]. Тады ж ён заявіў пра тое, што здымкі фільма пачнуцца ў 2005 годзе[22]. Меркаваным сюжэтам фільма павінны былі стаць уцёкі атрада салдат перад пакараннем смерцю і іх дапамога антыгітлераўскай кааліцыі. Таранціна апісаў салдат як «незвычайных герояў Другой сусветнай вайны»[23].

У лістападзе 2004 года Таранціна зноў змяніў свае планы і вырашыў адкласці вытворчасць «Бясслаўных ублюдкаў» дзеля таго, каб сыграць у вестэрне Такасі Міікэ «Сукіякі Вестэрн Джанга», а таксама зняць фільм пра кунг-фу на паўночнакітайскай мове[24]. У 2007 годзе разам з Робертам Радрыгесам Таранціна зрэжысаваў карціну «Грайндхаус», пасля чаго канчаткова вярнуўся да працы над «Ублюдкамі»[22].

Адразу ж пасля прэм'еры фільма сцэнарый карціны быў апублікаваны ў якасці асобнай кнігі і перакладзены на некалькі моў[25].

Уплыў

Мноства класічных кінастужак паўплывала на Таранціна падчас здымак «Бясслаўных ублюдкаў». Па яго прызнанні, уся пачатковая сцэна «Ублюдкаў» (візіт штандартэнфюрара Ланды ў дом малочніка ЛаПадзіта) цалкам скапіравана з аналагічнай сцэны наведвання Сентэнца фермы салдата Стывенса ў знакавым спагецці-вестэрне Серджа Леонэ «Добры, дрэнны, злы»[26].

У працы Таранціна знайшлося месца і беларускаму савецкаму кінематографу — растрэл Гітлера і наступнае за ім спаленне кінатэатра Шашанны адсылаюць да ваеннай драмы Элема Клімава «Ідзі і глядзі»[27].

У снежні 2009 года адбылася спецыяльная вечарынка па выпадку выпуску DVD і Blu-ray выданняў фільма. На ёй рэжысёр прадставіў гледачам некалькі 35-мм трэйлераў тых карцін, якія аказалі вялікі ўплыў на яго сябе[28]. У іх лік увайшлі (акрамя, вядома ж, саміх «Бясслаўных ублюдкаў» Кастэлары):

Кастынг

Яшчэ ў 2005 годзе, калі яшчэ быў толкам невядомы сюжэт карціны, на галоўныя ролі разглядаліся тры знакамітых акцёра баявікоў: Брус Уіліс, Сільвестр Сталонэ і Арнольд Шварцэнэгер[29]. Таранціна казаў:

Я сказаў гэта аднойчы, і я збіраюся сказаць гэта яшчэ раз. Я жадаю запрасіць Бруса, Слая і Арнольда на ролі ў маім эпічным ваенным фільме. Я заўсёды марыў пра трох суперзорак, якія здымаюцца ў адным фільме. ... і цяпер для гэтага самы лепшы час.

—Квенцін Таранціна, [29]

Роля Ганса Ланды першапачаткова была прызначана Леанарда Дзі Капрыа[30], аднак пазней Таранціна зразумеў, што штандартэнфюрара павінен сыграць больш узроставы нямецкі акцёр[31]. У выніку ролю сыграў амаль невядомы аўстрыйскі акцёр Крыстаф Вальц. Таранціна распавядаў, што ніводны з акцёраў, якія спрабаваліся на вельмі важную ролю Ланды, не адпавядаў аўтарскай задуме, так што ён ужо быў гатовы адмяніць здымкі, але прыйшоў Вальц, прайшоў кастынг і «вярнуў мне мой фільм»[32].

Лейтэнанта Альда Рэйна з самага пачатку павінен быў сыграць Брэд Піт, з якім Таранціна ніколі раней не працаваў. І акцёр, і рэжысёр даўно выказвалі жаданне з'явіцца на адной здымачнай пляцоўцы, аднак планы ўвесь час змяняліся[33]. Калі Таранціна напісаў палову сцэнарыя, ён адчуў, што Піт — наймацнейшая кандыдатура на ролю Альда Рэйна. Скончыўшы сцэнарый, рэжысёр падумаў, што ў ролі Рэйна Піт будзе «ашаламляльным», і патэлефанаваў яго агенту, каб даведацца, ці свабодны акцёр[33].

Сяржанта Доні Донавіца мог сыграць комік Адам Сэндлер, але ён адмовіўся, спаслаўшыся на канфлікты з кампаніяй Universal Pictures, у якой акцёр тады здымаўся ў фільме «Прыкалісты»[34]. Яго замяніў рэжысёр Элай Рот, блізкі сябар Таранціна, які апроч акцёрскай працы зрэжысаваў так званы «фільм унутры фільма» — «Гонар нацыі», на здымках якога было задзейнічана больш за трыста акцёраў масоўкі[35]. Акрамя таго, Таранціна зацвердзіў на ролю ў фільме яшчэ аднаго коміка — лейтэнанта Арчы Хікакса павінен быў сыграць Сайман Пег, але і ён адмовіўся, аддадаўшы перавагу новаму мультфільму Стывена Спілберга "Прыгоды Цінціна: Тайна «Аднарога»[36]. Пасля ролю Хікакса выканаў нямецка-ірландскі акцёр Майкл Фасбендэр[36]. Б. Дж. Новак, зорка тэлесерыяла «Офіс», таксама пераўвасобіўся ў радавога Юцівіча[37].

Таранціна вёў перамовы з актрысай Настассяй Кінскі пра яе ўдзел у фільме ў якасці Брыджэт фон Хамерсмарк. Рэжысёр нават злятаў у Германію, каб сустрэцца з ёй і дамовіцца, аднак здзелка не адбылася, і замест Кінскі ў фільме сыграла Дыяна Кругер[38]. Род Тэйлар(англ.) бел., які выканаў у карціне амаль бязмоўную ролю прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі Уінстана Чэрчыля, заявіў пра сыход з кінематографа яшчэ ў 2006 годзе, але зрабіў выключэнне спецыяльна для Таранціна[39]. Рыхтуючыся да ролі, Тэйлар перагледзеў дзясяткі дакументальных кінастужак з удзелам Чэрчыля, каб як мага больш пераканаўча паказаць яго паходку і голас[40]. Цікава, што сам акцёр угаворваў Таранціна ўзяць на ролю Альберта Фіні, які ўжо іграў прэм'ер-міністра ў аднайменнай тэлестужцы 2002 года[39].

Рэжысёр «Гэтага праклятага бронецягніка» Энца Дж. Кастэлары з'явіўся ў эпізадычнай ролі нямецкага генерала[41]. Акцёры Сэмюэль Л. Джэксан і Харві Кейтэль, якія раней ужо супрацоўнічалі з Таранціна, таксама з'явіліся на здымачнай пляцоўцы, агучыўшы апавядальніка і дырэктара Упраўлення стратэгічных службаў адпаведна[42].

Здымкі

Стварэннем фільма занялася кампанія братоў Вайнштэйнаў The Weinstein Company. У ліпені 2008 года браты заявілі, што маюць намер як мага хутчэй скончыць фільм, каб ён змог удзельнічаць у конкурснай праграме 62-га Канскага кінафестывалю[43]. Германія і Францыя сталі месцам здымак фільма, якія стартавалі ў кастрычніку 2008 года[44].

Большая частка сцэн фільма была знята і змантавана на кінастудыі Babelsberg Studio(англ.) бел. у Патсдаме і ў маленькім гарадку Бад-Шандау[45][46]. Элай Рот пазней сказаў, што калі яны здымалі сцэну падпалу кінатэатра, будынак ледзь не згарэў ад высокай тэмпературы, з прычыны таго, што працаўнікі здымачнай пляцоўкі меркавалі, што тэмпература агню будзе 400 градусаў па Цэльсіі, аднак яна дасягала 1200[47].

Пракат

Калі фінальны варыянт сцэнарыя быў скончаны, хтосьці загрузіў яго ў Інтэрнэт, і некалькі фан-сайтаў Таранціна пачалі публікаваць рэцэнзіі на яго[48].

Каманда фільма на 62-м Канскім кінафестывалі

Першы поўны тызер-трэйлер да фільма быў паказаны на тэлеканале Entertainment Tonight(англ.) бел. 10 лютага 2009 года, а ўжо праз некалькі тыдняў яго паказвалі ў кінатэатрах ЗША перад фільмам «Пятніца 13-е»[49]. Рэліз фільма адбыўся 19 жніўня 2009 года ў Вялікабрытаніі і Францыі, 20 жніўня — у Германіі і Расіі, а 21 — у ЗША[50][51].

Для нямецкага праката постары, ролікі і афіцыйны вэб-сайт падвергліся цэнзуры, з прычыны таго, што выкарыстанне нацысцкай сімволікі забаронена ў Германіі. З лагатыпа была прыбрана свастыка; на плакатах відавочна бачныя свастыкі былі або прыбраны, або заменены на дзіркі ад куль[52]. Акрамя таго, нямецкая версія даўжэйшая за іншыя міжнародныя версіі прыкладна на 50 секунд. Сцэна з немцамі ў карчме, якія адгадваюць карту салдата з надпісам «Вінету», ідзе ў нямецкай версіі даўжэйшая. На ліцэнзійных відэаносьбітах у іншых краінах гэту версію сцэны можна ўбачыць у дадатковых матэрыялах, але нямецкая кіно-, DVD- і Blu-Ray-версіі — адзіныя, дзе яна інтэгравана ў фільм[52].

Зборы

У першую пятніцу паказу фільм зарабіў 14,3 мільёнаў долараў у Паўночнай Амерыцы, а на выходных зборы дасягнулі адзнакі ў 38 мільёнаў долараў, апярэдзіўшы «Раён № 9»[53][54]. У першыя дзесяць дзён праката фільм зарабіў 73 мільёны долараў, апярэдзіўшы ўсіх супернікаў[55]. Выніковым вынікам праката карціны стала лічба ў 321 мільён долараў.[56][57].

У СНД фільм сабраў каля 6 мільёнаў долараў[58].

Выхад на відэа

Першае DVD-выданне фільма (на адным дыску, двух і Blu-ray) выйшла 15 снежня 2009 года ў ЗША і Аўстраліі, у Вялікабрытаніі — 7 снежня таго ж года[59]. На працягу першага тыдня пасля рэлізу «Бясслаўныя ўблюдкі» паказвалі добры вынік па продажы DVD, саступаючы толькі фільму «Хлапечнік у Вегасе». Усяго ў ЗША было прададзена больш за паўтара мільёна дыскаў, прыбытак склаў 28 мільёнаў долараў[60].

Саўндтрэк

Quentin Tarantino's Inglourious Basterds: Motion Picture Soundtrack
Вокладка альбома Эніа Марыконэ і іншых кампазітараў «Quentin Tarantino's Inglourious Basterds: Motion Picture Soundtrack» (2009)
Саўндтрэк Эніа Марыконэ і іншых кампазітараў
Дата выпуску 18 жніўня 2009
Жанр Інструментальная
Працягласць 153 хв.
Прадзюсар Квенцін Таранціна
Лоўрэнс Бендэр
Пілар Савонэ
Холі Адамс
Краіна Flag of the United States.svg ЗША
Flag of Italy.svg Італія
Лэйбл Maverick Records
Warner Bros.

Кампазітарам фільма стаў Эніа Марыконэ, які працаваў з Таранціна ўпершыню. Рэліз саўндтрэка адбыўся 18 жніўня 2009 года. Саўндтрэк складаецца з розных жанраў музыкі, пачынаючы з кампазіцый, уласцівых спагецці-вестэрнам, і сканчаючы R&B[61]. Альбом з саўндтрэкам быў намінаваны на прэмію «Грэмі» у катэгорыі «Лепшы кампіляцыйны саўндтрэк для фільма, тэлевізійнага фільма ці іншых візуальных медыятвораў», але прайграў саўндтрэку фільма «Мільянер з трушчоб»[62].

Назва Працягласць
1. «The Green Leaves of Summer» 1:55
2. «The Verdict (La Condanna)» 1:13
3. «White Lightning (Main Title)» 2:55
4. «Slaughter» 4:24
5. «The Surrender (La resa)» 2:47
6. «One Silver Dollar (Un Dolaro Bucato)» 2:02
7. «Davon geht die Welt nicht unter» 2:33
8. «The Man with the Big Sombrero» 1:49
9. «Ich wollt' ich wär ein Huhn» 2:44
10. «Main Theme from Dark of the Sun» 3:10
11. «Cat People (Putting Out Fire)» 4:10
12. «Tiger Tank» 1:17
13. «Un Amico» 2:35
14. «Rabbia e Tarantella» 3:53

Кампазіцыі, выкарыстаныя ў фільме, але якія не ўвайшлі ў афіцыйны склад саўндтрэка

Назва Працягласць
1. «L'incontro Con La Figlia» 2:45
2. «Il Mercenario (ripresa)» 2:07
3. «Algiers November 1, 1954» 2:27
4. «Hound Chase (intro)» 0:45
5. «The Saloon (from Al Di Là Della Legge)» 2:36
6. «Bath Attack» 0:54
7. «Claire's First Appearance» 2:58
8. «The Fight» 0:47
9. «Mystic and Severe» 3:08
10. «The Devil's Rumble» 1:39
11. «What'd I Say» 7:12
12. «Zulus» 2:33
13. «Eastern Condors» 3:53

Крытыка

Рэйтынгі
Выданне Адзнака
allmovie 4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак4.5 з 5 зорак[63]
Rolling Stone 4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак4 з 4 зорак[64]
eFilmCritic 5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак5 з 5 зорак[65]
Internet Movie Database 8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак8.3 з 10 зорак[66]
Empire 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[67]
IGN 3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак3 з 5 зорак[68]
The Guardian 4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак4 з 5 зорак[69]
Metacritic 7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак7.5 з 10 зорак[70]
Rotten Tomatoes 8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак8.8 з 10 зорак[2]

Фільм быў станоўча ўспрыняты большасцю кінакрытыкаў і мае сярэднюю адзнаку крытыкаў у 88 % на агрэгатары Rotten Tomatoes[2]. Рычард Корліс з TIME пахваліў рашэнне Таранціна прыдумаць для сусветнай вайны новую фіналь: «Усе ж ведаюць, чым скончыцца справа. Дрэнныя хлопцы прайграюць. Гітлер загінуў у сваім бункеры. Дзе тут інтрыга? Дзе нявызначанасць? Для большасці фільмаў пра вайну гістарычныя факты — нешта недатыкальнае»[71].

Дж. Хоберман у «Village Voice» развіў тэзіс рэжысёра пра тое, што «Бясслаўныя ўблюдкі» — гэта спагецці-вестэрн, дзеянне якога перанесена ў Еўропу ваеннага часу: «Перад намі — альтэрнатыўная Другая сусветная, у якой яўрэі тэрарызуюць і нішчаць нацыстаў; свайго роду справядлівы халакост»[72]. Хоберман параўноўвае Таранціна са Спілбергам у тым, што яны абодва навязваюць сваю волю гісторыі вялікай вайны; пры гэтым «Бясслаўныя ўблюдкі» — як і любы вестэрн — спрабуе намацаць мяжу гвалту, дапушчальнага ў імя дасягнення высакароднай мэты[72].

Роджэр Эберт прызнаў «Бясслаўных ублюдкаў» адным з лепшых фільмаў года («У цэнтры гэтага кінапалатна — Герой, Нацыст і Дзяўчына»)[73]. Паводле Эберта, Таранціна ў чарговы раз пацвердзіў сваю здольнасць ствараць Персанажаў з вялікай літары; яны «здаюцца буйнейшымі, чым большасць людзей, якіх мы бачым на кінаэкранах»[73].

Манола Даргіс з The New York Times, якая вельмі негатыўна ацанілая папярэднія працы Таранціна, не змяніла да яго стаўлення і пасля «Бясслаўных ублюдкаў». У сваёй рэцэнзіі яна адзначыла грубую акцёрскай працы Ларан і Рота, якіх зусім зацямніў «нацысцкі злыдзень-спакуснік» у выкананні Вальца[74]. Крытыка насцярожыла, што станоўчыя персанажы не могуць спаборнічаць з нацыстам у «жангляванні словамі і харызме»[74]. Нягледзячы на зацягнутасць дыялогаў, Даргіс усё ж пахваліла майстэрства, з якой Таранціна зняў першую сцэну фільма, дзе камера кружыць вакол французскага фермера, «як бы закручваючы вакол яго пятлю»[74].

Акцёрская праца Крыстафа Вальца заняла асобнае месца ў водгуках кінакрытыкаў. Аглядальнік сайта thepassionatemoviegoer Джо Бэлтэйк падагульніў сваю рэцэнзію так: «Вялікі персанаж, вялікі акцёр: Крыстаф Вальц хвалююча чароўны ў майстэрскіх „Бясслаўных ублюдках“ Квенціна Таранціна»[75]. Колін Кловерт з газеты Star Tribune пахваліў пераўвасабленне Брэда Піта, аднак, па словах Кловерта, яго абыйшоў калега па фільме: «Прарыўная акцёрская гульня Вальца, які сыграў чароўна паскуднага палкоўніка Ланду, настолькі разумнага, інтэлігентнага і каварнага злыдня, які павярнуў усю Другую сусветную вайну ў бок уласнага махлярства. Яго сухое паданне свайго персанажа, якое ахапіла чатыры мовы, ужо прынесла яму прыз за лепшую мужчынскую ролю на Канскім кінафестывалі, і, безумоўна, прыцягне ўвагу „Оскара“ з часам»[76].

Асабліва адзначалася жанравая своеасаблівасць карціны, якая, як і папярэднія фільмы Таранціна, у першую чаргу з'яўляецца пастышам з любімых фільмаў рэжысёра[71]. Па словах Эберта, «„Бясслаўныя ўблюдкі“ фільм пра вайну не большы, чым „Крымінальнае чытво“ — фільм пра… а пра што наогул быў той фільм?»[73]. Асобныя «главы» фільма зроблены па канонах розных жанраў і адсылаюць да іх класічных твораў. Так, пралог, дзеянне якога адбываецца на малочнай ферме, тытрамі «Аднойчы, у акупаванай нацыстамі Францыі… 1941» і музыкай Марыконэ цытуе вестэрн «Аднойчы на Дзікім Захадзе» Серджа Леонэ. Другая глава — гэта варыяцыя на тэму класічнага сюжэту пра групу дыверсантаў у варожым тыле. І ў гутарцы Шашанны з Цолерам, і падчас сустрэчы «Ублюдкаў» у карчме, дзе яны гуляюць ва «угадайку», адкрыта цытуюцца класічныя даваенныя фільмы. Вобраз Гітлера, як адзначаюць і Цыркун, і Трафіменкаў, нагадвае карыкатурнага фюрара з камедыі Эрнста Любіча «Быць ці не быць»[77][78].

Узнагароды і намінацыі

Інфармацыя па ўзнагародах і намінацыям прадстаўлена паводле даных сайта IMDB[79] і Allmovie[80]:

Дата цырымоніі Прэмія Катэгорыя Лаўрэаты і намінанты Вынікі
13—24 мая 2009 Канскі кінафестываль Прыз за лепшую мужчынскую ролю Крыстоф Вальц Перамога
«Залатая пальмавая галіна» Квенцін Таранціна Намінацыя
7 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Вашынгтона «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
13 снежня 2009 Таварыства кінакрытыкаў Бостана «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
14 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Лос-Анджэлеса «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
14 снежня 2009 Круг кінакрытыкаў Нью-Ёрка «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
15 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Осціна «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшая жаночая роля» Мелані Ларан Перамога
«Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
15 снежня 2009 Таварыства кінакрытыкаў Сан-Дыега «Лепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Перамога
«Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшы акцёрскі састаў» Перамога
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Перамога
«Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Дэвід Вэска Перамога
«Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
«Лепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
«Лепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
20 снежня 2009 «Спадарожнікавая ўзнагарода» «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
21 снежня 2009 Асацыяцыя кінакрытыкаў Чыкага «Лепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
22 снежня 2009 Таварыства кінакрытыкаў Фенікса «Лепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Перамога
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Перамога
«Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшы акцёрскі састаў» Перамога
6 студзеня 2010 «Выбар народа» «Каханы незалежны фільм» Перамога
15 студзеня 2010 «Выбар крытыкаў» «Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Перамога
«Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшы акцёрскі састаў» Перамога
«Лепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы баявік» Намінацыя
«Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Дэвід Вэска Намінацыя
«Лепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
«Лепшы дызайн касцюмаў» Ганна Б. Шэпард Намінацыя
«Лепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
17 студзеня 2010 «Залаты глобус» «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы драматычны фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Лепшы сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
23 студзеня 2010 Прэмія Гільдыі кінаакцёраў ЗША «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшы акцёрскі састаў» Перамога
«Лепшая жаночая роля другога плана» Дыяна Кругер Намінацыя
24 студзеня 2010 Гільдыя прадзюсараў ЗША «Прадзюсар года» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
30 студзеня 2010 Гільдыя рэжысёраў ЗША «Лепшая рэжысёрская праца ў кінастужцы» Квенцін Таранціна Намінацыя
31 студзеня 2010 «Грэмі» «Лепшы кампіляцыйны саўндтрэк для візуальных сродкаў масавай інфармацыі» Эніа Марыконэ і іншыя кампазітары Намінацыя
13 лютага 2010 Гільдыя мастакоў ЗША «Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка ў кінастужцы» Дэвід Вэска Намінацыя
18 лютага 2010 Лонданскі кружок кінакрытыкаў «Акцёр года» Крыстоф Вальц Перамога
20 лютага 2010 Гільдыя мантажораў ЗША «Лепшыя дыялогі ў кінастужцы» Перамога
«Лепшыя гукавыя эфекты ў кінастужцы» Намінацыя
21 лютага 2010 BAFTA «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
«Лепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
«Лепшая праца мастака-пастаноўшчыка» Дэвід Вэска, Сэндзі Рэйнальдс Вэска Намінацыя
27 лютага 2010 Таварыства аператараў ЗША «Лепшая аператарская праца ў кінастужцы» Роберт Рычардсан Намінацыя
7 сакавіка 2010 «Оскар» «Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Перамога
«Лепшы фільм» Лоўрэнс Бэндар Намінацыя
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы арыгінальны сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшая аператарская праца» Роберт Рычардсан Намінацыя
«Лепшы мантаж» Салі Менке Намінацыя
«Лепшы мантаж гуку» Уайлі Стэйтмен Намінацыя
«Лепшы гук» Майкл Мінклер, Тоні Ламберці, Марк Улана Намінацыя
31 мая 2010 Круг кінакрытыкаў Аўстраліі «Лепшы фільм на замежнай мове» Лоўрэнс Бендэр Намінацыя
6 чэрвеня 2010 MTV Movie Awards «Лепшы злыдзень» Крыстоф Вальц Намінацыя
24 чэрвеня 2010 «Сатурн» «Лепшы баявік/трылер» Перамога
«Лепшая жаночая роля» Мелані Ларан Намінацыя
«Лепшая мужчынская роля другога плана» Крыстоф Вальц Намінацыя
«Лепшая жаночая роля другога плана» Дыяна Кругер Намінацыя
«Лепшая рэжысёрская праца» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы сцэнарый» Квенцін Таранціна Намінацыя
«Лепшы дызайн касцюмаў» Ганна Б. Шэпард Намінацыя

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Inglourious Basterds (2009) — Box Office Mojo
  2. 2,0 2,1 2,2 Inglourious Basterds (2009) (англ.) . Rotten Tomatoes. Праверана 17 сакавіка 2012.
  3. Inglourious Basterds: Box Office Mojo (англ.) . Box Office Mojo. Праверана 17 сакавіка 2012.
  4. The 82nd Academy Awards (2010) Nominees and Winners (англ.) . The Academy of Motion Picture Arts and Sciences. Праверана 17 сакавіка 2012.
  5. THE 67TH ANNUAL GOLDEN GLOBE AWARDS (2010) (англ.) . The Hollywood Foreign Press Association. Праверана 17 сакавіка 2012.
  6. Awards Database (англ.) . BAFTA. Праверана 17 сакавіка 2012.
  7. Christoph Waltz: The glorious villain in 'Inglourious Basterds' (англ.) . Gold Derby (21 жніўня 2009). Праверана 19 сакавіка 2012.
  8. Інтэрв'ю Крыстафа Вальца ў Inside the Actors Studio.
  9. Дэніс Лім ‘Inglourious’ Actor Tastes the Glory (англ.) . The New York Times (12 жніўня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  10. Джэй С. Best of the Decade #5: Inglourious Basterds (2009) (англ.) . FilmJunk (23 снежня 2009). Праверана 6 кастрычніка 2012.
  11. The 100 Best Movies of the Complex Decade (англ.) . ComplexPopCulture (4 красавіка 2012). Праверана 6 кастрычніка 2012.
  12. Андрэй Плахаў «Ублюткі» набылі славу (руск.) . Камерсант (21 мая 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  13. ‘Inglourious Basterds’ has one tricky title (англ.) . MSN (27 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  14. Дэйман Уайз Mission accomplished (англ.) . The Guardian (15 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  15. World War II Film (англ.) . QuentinTarantino. Праверана 17 сакавіка 2012.
  16. Filmmaker Quentin Tarantino, 'Inglourious Basterds' (англ.) . CharlieRose. Праверана 17 сакавіка 2012.
  17. WiseGuy Inglourious Basterds: Review By WiseGuy (англ.) . MovieWeb (22 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  18. Марк Лі Battle of the blockbusters (англ.) . The Guardian (26 сакавіка 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  19. 19,0 19,1 Рык Лайман Tarantino Behind the Camera in Beijing (англ.) . The New York Times (5 верасня 2002). Праверана 17 сакавіка 2012.
  20. Майкл Лорсан Inglorious Bastards a Mini Series? (англ.) . MoviesOnline. Праверана 17 сакавіка 2012.
  21. Рэйчэл Джонс Tarantino's glorious 'masterpiece' (англ.) . CourierMail (17 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  22. 22,0 22,1 Лары Кэрал Tarantino Gushes About 'Grind,' Says Next 'Kill Bill' Is 10 Years Away (англ.) . MTV (20 верасня 2005). Праверана 17 сакавіка 2012.
  23. 16 ліпеня 2003 Quentin Tarantino — Film Maker (англ.) . H2Q2. Праверана 17 сакавіка 2012.
  24. Стыў Роўз Tarantino plans old-style kung fu film - in Mandarin (англ.) . The Guardian (2 лістапада 2004). Праверана 17 сакавіка 2012.
  25. Квенцін Таранціна Inglourious Basterds: A Screenplay (англ.) . Google Books. Праверана 19 сакавіка 2012.
  26. Патрык Голдштэйн Quentin Tarantino on his 'Basterds' influences (англ.) . Los Angeles Times (16 лютага 2010). Праверана 31 снежня 2012.
  27. The 50 greatest World War II movies: part six (англ.) . TimeOut. Праверана 31 снежня 2012.
  28. Ніл Мілер 9 Films that Influenced Inglourious Basterds (англ.) . FilmSchoolRejects (15 снежня 2009). Праверана 31 снежня 2012.
  29. 29,0 29,1 Tarantino Still Wants his «Bastards»! (англ.) . The Arnold Fans. Праверана 17 сакавіка 2012.
  30. Майкл Флемінг Quentin Tarantino seeks 'Bastards' (англ.) . Variety (15 ліпеня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  31. Майкл Флемінг, Таццяна Сігел Eli Roth on deck for 'Bastards' (англ.) . Variety (5 жніўня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  32. Майкл Флемінг Tarantino reflects on 'Basterds' (англ.) . Variety (17 мая 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  33. 33,0 33,1 Джым Стэнман Tarantino and Pitt: The long-awaited love affair (англ.) . CNN (21 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  34. Эрык Дытцыян 'Inglourious Basterds' Original Cast Plans Called For Leonardo DiCaprio, Adam Sandler (англ.) . MTV (24 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  35. Джонатан Калан Eli Roth Talks Sci-Fi Movie ENDANGERED SPECIES and More (англ.) . Collider (15 снежня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  36. 36,0 36,1 Алі Джаафар Fassbender in talks for 'Bastards' (англ.) . Variety (19 жніўня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  37. Пітэр Скірэта B.J. Novak Cast in Tarantino’s Inglorious Bastards (англ.) . SlashFilm (6 жніўня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  38. Майкл Флемінг Kruger, Waltz join Tarantino film (англ.) . Variety (29 жніўня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  39. 39,0 39,1 Скот Эйман Tarantino’s latest find: Rod Taylor as Churchill in ‘Inglourious Basterds’ (англ.) . PBPulse (21 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  40. Amazing interview with Rod Taylor about Quentin Tarantino (англ.) . ReservoirWatchDogs (16 верасня 2011). Праверана 17 сакавіка 2012.
  41. Нік Віварэлі Enzo and Tarantino: 'Basterds' brothers (англ.) . Variety (19 мая 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  42. Крыс Нашаваці 'Inglourious Basterds': Playing spot the Tarantino reference (англ.) . EntertainmentWeekly (19 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  43. INGLOURIOUS BASTERDS — TARANTINO PREPPING «BASTARDS» FOR AN OCTOBER START (англ.) . MyMovies (9 ліпеня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  44. Photos et une video du tournage d'«Inglourious basterds» a Paris dans le 18eme (англ.) . KDBuzz. Праверана 17 сакавіка 2012.
  45. Нікалас Куліш Winslet and Cruise Star in a German Studio’s Latest Act (англ.) . The New York Times (15 лютага 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  46. Дэбі Лін Эліяс Movie Review: INGLOURIOUS BASTERDS (англ.) . N: Zone (27 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  47. Крыс Лі Eli Roth barely survives acting in Quentin Tarantino's 'Inglourious Basterds' (англ.) . The New York Times (16 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  48. Кевін Паўэрс Script for Quentin Tarantino's Inglorious Bastards Surfaces! (англ.) . FirstShowing (10 ліпеня 2008). Праверана 17 сакавіка 2012.
  49. Inglourious Basterds Trailer Coming This Week (англ.) . CinemaBlend (9 лютага 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  50. Хелен О'Хара Inglourious Basterds Gets A Release Date (англ.) . Empire (1 студзеня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  51. Раман Карнееў Прэм'еры жніўня: «Раён 9» і «Бясслаўныя ўблюдкі» (руск.) . Kinokadr (5 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  52. 52,0 52,1 Inglorious Basterds: Comparison (англ.) . Movie-Censorship. Праверана 27 сакавіка 2012.
  53. Ніколь Сперлінг 'Inglourious Basterds' gives Quentin Tarantino a box office win on Friday (англ.) . EntertainmentWeekly (22 жніўня 2009). Праверана 18 сакавіка 2012.
  54. Ніколь Сперлінг 'Inglourious Basterds' rules the weekend box office (англ.) . EntertainmentWeekly (23 жніўня 2009). Праверана 18 сакавіка 2012.
  55. Лоры А. Трота 'Final Destination' slays 'Inglourious Basterds' at the box office (англ.) . TicketNews (31 жніўня 2009). Праверана 18 сакавіка 2012.
  56. Inglourious Basterds: Box Office Mojo (англ.) . Box Office Mojo. Праверана 18 сакавіка 2012.
  57. Брэндан Грэй Weekend Report: Moviegoers Feast on ‘Meatballs,’ Slim Pickings for ‘Jennifer’ (англ.) . Box Office Mojo (21 верасня 2009). Праверана 18 сакавіка 2012.
  58. INGLOURIOUS BASTERDS: Foreign (англ.) . Box Office Mojo. Праверана 18 сакавіка 2012.
  59. Нік Вульфвуд ‘Inglourious Basterds’ Gets a Blu-Ray/DVD Release Date (англ.) . BackSeatCuddler (20 кастрычніка 2009). Праверана 19 сакавіка 2012.
  60. North American Domestic DVD Sales Chart for Week Ending Dec 20, 2009 (англ.) . The Numbers (20 снежня 2009). Праверана 19 сакавіка 2012.
  61. Сара Ардалані Quentin Tarantino's method behind 'Inglourious Basterds' soundtrack mix-tape (англ.) . Los-Angeles Times (22 жніўня 2009). Праверана 17 сакавіка 2012.
  62. Past Winners Search (англ.) . Grammy. Праверана 17 сакавіка 2012.
  63. Inglourious Basterds (2009) (англ.) . Allmovie. Праверана 21 сакавіка 2012.
  64. Пітэр Трэверс Inglourious Basterds: Rolling Stone (англ.) . Rolling Stone (20 жніўня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  65. Роб Гансальвес Inglourious Basterds: Efilmcritic (англ.) . Efilmcritic (23 жніўня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  66. Inglourious Basterds: IMDB (англ.) . IMDB. Праверана 21 сакавіка 2012.
  67. Крыс Х'юіт Inglourious Basterds: Empire (англ.) . Empire. Праверана 21 сакавіка 2012.
  68. Крыстафер Манфет Inglourious Basterds Review (англ.) . IGN (20 жніўня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  69. Філіп Фрэнч Inglourious Basterds: The Guardian (англ.) . The Guardian (23 жніўня 2009). Праверана 21 сакавіка 2012.
  70. Inglourious Basterds: Metacritic (англ.) . Metacritic. Праверана 21 сакавіка 2012.
  71. 71,0 71,1 Corliss, Richard. Inglourious Basterds: Stalking History and Hitler , TIME (2009-08-20). Праверана 10 студзеня 2010.
  72. 72,0 72,1 Hoberman, J.. Quentin Tarantino's Inglourious Basterds Makes Holocaust Revisionism Fun , Village Voice (2009-08-18). Праверана 10 студзеня 2010.
  73. 73,0 73,1 73,2 Ebert, Roger. Inglourious Basterds , Chicago Sun-Times (2009-08-19). Праверана 10 студзеня 2010.
  74. 74,0 74,1 74,2 Dargis M. Inglourious Basterds (2009): Tarantino Avengers in Nazi Movieland // The New York Times. Movie Review. August 21, 2009. (англ.) 
  75. Джо Бэлтэйк Tarantino's "Inglourious Basterds" (англ.) . ThePassionateMovieGoer (22 жніўня 2009). Праверана 29 сакавіка 2012.
  76. Колін Кловерт Movie review: Tarantino goes to war in 'Inglourious Basterds' (англ.) . StarTribune (21 жніўня 2009). Праверана 29 сакавіка 2012.
  77. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак цыркун няма тэксту
  78. Памылка ў зносках: Няправільны тэг <ref>; для зносак трофименков няма тэксту
  79. Awards for Inglourious Basterds (англ.) . IMDB. Праверана 19 сакавіка 2012.
  80. Inglourious Basterds: Awards (англ.) . Allmovie. Rovi. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2012. Праверана 19 сакавіка 2012.

Спасылкі