Востраўскае пагадненне

Было заключана 4 жніўня 1392 года. Падпісалі яго з аднаго боку кароль польскі Уладзіслаў ІІ, ён жа Вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі Ягайла, і яго жонка польская каралева Ядвіга, з другога боку князь гарадзенскі Вітаўт і яго жонка Ганна.

Яны дамовіліся спыніць міжусобную вайну. Вітаўт стаў фактычным уладаром Вялікага княства Літоўскага. Пагадненне паклала канец братазабойчай вайне, прывяло да разгрому крыжакаў на палях Грунвальда і дазволіла Вялікаму княству Літоўскаму неўзабаве дасягнуць найбольшага росквіту і магутнасці.

Пагадненне было заключана ў маёнтку Востраў пад Лідай.


Шаблон:Месца заключэння Востраўскага пагаднення 1392 г./http://pawet.net/book/hist/wostrau/wostrau.html Шаблон:Востраўскае пагадненне 1392 г./http://pawet.net/book/hist/wostrau/wostrau1.html