Вікіпедыя:Артыкулы года

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:АГ

Артыкулы года — штогадовы конкурс артыкулаў, пераможцы якога вызначаюцца ў канцы года па выніках галасавання. Артыкулы-пераможцы абіраюцца ўдзельнікамі Вікіпедыі, як самыя лепшыя артыкулы сярод напісаных ці дапоўненых за мінулы год. Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца з 2013 года.


Календарь

Найлепшыя артыкулы 2013 года

Былі абраны паводле вынікаў галасавання (гл. Вікіпедыя:Артыкулы года/2013)

Мірскі замак - 2012.JPG

Замкава-паркавы комплекс «Мір», Мірскі замак — унікальны помнік беларускай нацыянальнай культуры, шэдэўр беларускай архітэктуры, які ўваходзіць у Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА, адзін з нацыянальных сімвалаў і аб'ект нацыянальнага гонару. Архітэктурны комплекс уключае ў сябе замак XVI-XX стагоддзяў, валы XVI—XVII стагоддзяў, стаў 18961898 гадоў, прыдарожную каплічку, капліцу-пахавальню князёў Святаполк-Мірскіх з домам вартаўніка і брамай, пейзажны і рэгулярны паркі, дом упраўляючага. Знаходзіцца ў г.п. Мір, на правым беразе ракі Міранкі.

Пабудаваны ў пачатку XVI ст. магнатам Ю. І. Ільінічам замак стаў першым прыватнаўласніцкім замкам на землях Беларусі. З 1568 г. ён належаў князям Радзівілам, у XIX ст. Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Мірскі замак з'яўляецца самым усходнім гатычным збудаваннем, а таксама самым буйным і адзіным некультавым аб'ектам з захаваных нешматлікіх узораў самабытнай беларускай готыкі.

(далей…)


Edward Woynillowicz 1847-1928 - bf 1917 AD.jpg

Эдвард Вайніловіч або Эдвард Адамавіч Вайніловіч (польск.: Edward Woyniłłowicz, руск.: Эдвард Адамович Войнилович; 13 кастрычніка 1847, вёска Вялікая Сляпянка (цяпер у межах Мінска), Мінскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя16 чэрвеня 1928, Быдгашч, Рэспубліка Польшча) — буйны гаспадарчы і палітычны дзеяч Беларусі і Расійскай імперыі.

Належаў да сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Як асоба з'яўляўся глыбока веруючым, сумленным і працавітым чалавекам, абаронцам права прыватнай уласнасці, праявіў сябе патрыётам Беларусі. Усё жыццё быў праціўнікам нацыяналізму, актыўна падтрымліваў беларускі нацыянальны рух, не прымаючы толькі сацыялістычныя кірункі апошняга.

(далей…)


Electromagnetism.svg

Ураўненні Максвеласістэма ўраўненняў у дыферэнцыяльнай або інтэгральнай форме, якія апісваюць электрамагнітнае поле і яго сувязь з электрычнымі зарадамі і токамі ў вакууме і суцэльных асяроддзях. Разам з выразам для сілы Лорэнца, што задае меру ўздзеяння электрамагнітнага поля на зараджаныя часціцы, ураўненні Максвела ўтвараюць поўную сістэму ўраўненняў класічнай электрадынамікі, якую часам называюць ураўненнямі Максвела — Лорэнца. Ураўненні, сфармуляваныя Джэймсам Клеркам Максвелам на аснове назапашаных к сярэдзіне XIX стагоддзя эксперыментальных вынікаў, адыгралі ключавую ролю ў развіцці ўяўленняў тэарэтычнай фізікі і аказалі моцны, у некаторых выпадках вырашальны, уплыў не толькі на ўсе вобласці фізікі, непасрэдна звязаныя з электрамагнетызмам, але і на многія пазнейшыя фундаментальныя тэорыі, прадмет якіх не зводзіўся да электрамагнетызму (адным з самых яскравых прыкладаў тут можа служыць спецыяльная тэорыя адноснасці).

(далей…)


Правілы конкурсу

Конкурс «Артыкулы года» праводзіцца штогод у канцы года. Мэта конкурсу — вызначыць найлепшыя артыкулы Беларускай Вікіпедыі сярод напісаных або дапоўненых за мінулы год.

1. Тэрміны конкурсу і яго этапы.

Конкурс праводзіцца ў некалькі этапаў на працягу кастрычніка, лістапада і снежня.

  • 1.1 Падчас першага этапу намінуюцца і абмяркоўваюцца артыкулы (з 20 кастрычніка па 15 лістапада ўключна) і абіраецца журы конкурсу (з 20 кастрычніка па 10 лістапада ўключна).
    • Намінаванне і абмеркаванне артыкулаў ажыццяўляецца на адпаведных падстаронках. У абмеркаваннях артыкулаў фарміруюцца секцыі «Добрыя якасці», «Недахопы» і «Каментарыі», у якіх прапануецца ўдзельнікам выказаць сваё меркаванне аб конкурсным артыкуле.
  • 1.2 Падчас другога этапу адбываецца галасаванне па артыкулах (з 15 лістапада 2014 па 14 студзеня 2015 ўключна). К пачатку галасавання абмеркаванне артыкулаў спыняецца; вядзенне абмеркаванняў на старонках галасаванняў не дапускаецца.
  • 1.3 Трэці этап — падвядзенне і афіцыйнае абвяшчэнне вынікаў (15-17 ​​студзеня 2015 года).
  • 1.4 З 18 па 21 студзеня 2015 года ўключна «Артыкулы года» публікуюцца на галоўнай старонцы Вікіпедыі; конкурс лічыцца завершаным.

2. Артыкулы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе.

  • 2.1 У конкурсе ўдзельнічаюць артыкулы, напісаныя або істотна палепшаныя ў перыяд са снежня 2013 года і да снежня 2014 года. Адзначаныя тэрміны не з'яўляюцца жорсткай умовай і ў некаторых выпадках магчымыя нязначныя адхіленні (канчатковае рашэнне па артыкулу-канкурсанту, які не адпавядае цалкам вызначаным умовам, застаецца на меркаванне журы).
  • 2.2 Да ўдзелу ў конкурсе аўтаматычна дапускаюцца ўсе артыкулы, якія атрымалі статус «добрага» або «выдатнага» у перыяд з 14 снежня 2013 года і да 1 снежня 2014 года; за выключэннем артыкулаў, напісаных задоўга да атрымання статусу. Намінаваць артыкул на конкурс можа любы зарэгістраваны ўдзельнік.
  • 2.3 Апроч «добрых» і «выдатных», у конкурсе могуць удзельнічаць артыкулы, якія нядаўна намінаваліся на атрыманне аднаго з гэтых статусаў, але яшчэ не паспелі яго атрымаць. Пажадана, каб на СА намінацый прасочваўся кансэнсус за прысваенне статусу і адсутнічалі сур'ёзныя пярэчанні. Таксама, як і ў п. 2.2., пад выключэнне трапляюць артыкулы, напісаныя задоўга да намінацыі (гэта значыць якія відавочна не адпавядаюць п. 2.1).
  • 2.4 У конкурсе таксама могуць удзельнічаць і іншыя артыкулы: якія не маюць статусу, або намінаваныя на атрыманне статусу, але няўдала. Намінаванне такіх артыкулаў ажыццяўляецца членамі журы. Пры вылучэнні варта паказаць (напрыклад, пры дапамозе спасылак на старыя версіі), што артыкул адпавядае п. 2.1.
  • 2.5 Журы можа закрыць любую неадпаведную рэгламенту або загадзя абсурдную намінацыю без усякіх папярэдніх апавяшчэнняў і абмеркаванняў.

3. Журы конкурсу.

  • 3.1 Журы конкурсу з X удзельнікаў абіраецца прамым галасаваннем. Да галасавання па кандыдатах дапускаюцца толькі тыя, хто адпавядае правілам удзелу ў выбарах адміністратараў Вікіпедыі. У журы ўваходзяць кандыдаты, якія набралі найбольшую колькасць галасоў пры адніманні з галасоў Сімвал голасу «за» За галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. У выпадку роўнасці выніку ў некалькіх кандыдатаў ўлічваюцца галасы Сімвал голасу «супраць» Супраць: перавагу мае той, у каго найменшую колькасць галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. Намінаванне кандыдатаў праводзіцца з 20 па 1 лістапада; галасаванне — з 1 па 10 лістапада. Вынікі па выбарах членаў журы падводзяць бюракраты (11-13 лістапада).
  • 3.2 Журы ў сваёй працы кіруецца ВП:Кансэнсус. У кампетэнцыю журы ўваходзіць карэкціроўка тэрмінаў правядзення конкурсу (у выпадку неабходнасці); закрыццё загадзя абсурдных вылучэнняў; канчатковае рашэнне аб артыкуле-пераможцу (у тых выпадках, калі яго немагчыма ўстанавіць апісанымі ніжэй спосабамі, гл. п. 4.2); падвядзенне і публікацыя вынікаў конкурсу.

4 Выбары артыкулаў.

  • 4.1 Да галасавання па конкурсных артыкулах дапускаюцца ўдзельнікі, якія маюць не менш за 100 правак к моманту пачатку галасавання і зарэгістраваліся не пазней за 1 лістапада 2014 года. Кожны ўдзельнік можа прагаласаваць Сімвал голасу «за» За не больш чым за шэсць артыкулаў. Колькасць галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць не абмяжоўваецца: у прынцыпе, любы ўдзельнік можа прагаласаваць паслядоўна Сімвал голасу «супраць» Супраць кожнага з артыкулаў, вылучаных на конкурс. Галасаванне з больш чым аднога ўліковага запісу катэгарычна забараняецца і цягне за сабой блакіроўку, вызначаную па ВП:Вірт. На працягу тэрміну галасавання ўдзельнікі могуць мяняць свой ​​голас, абавязкова закрэсліваючы ранейшы.
  • 4.2 Агульны вынік галасавання вызначаецца розніцай галасоў Сімвал голасу «за» За і Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі з прычыны гэтага зраўняліся вынікі ў некалькіх артыкулаў-лідараў, то ўлічваюцца галасы Сімвал голасу «супраць» Супраць: пераможцам становіцца артыкул з найменшай колькасцю галасоў Сімвал голасу «супраць» Супраць. Калі падобным чынам вызначыць пераможца немагчыма — ўлічваецца статус артыкула: пераможцам становіцца артыкул, які мае вышэйшы статус (напрыклад, статус «Выдатнага» мае перавагу над статусам «Добрага»). Калі ж статус артыкулаў-лідараў роўны і не дае магчымасці вызначыць пераможца — то пераможца выбірае журы. Таксама акрамя галоўнага пераможца выбіраецца 3 дадатковыя прызёры.