Вікіпедыя:Добрыя артыкулы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
Кароткая спасылка-перанакіраванне ВП:ДА
✰
Добрыя артыкулыартыкулы, якія ўдзельнікі Вікіпедыі лічаць аднымі з лепшых артыкулаў праекта. Добрыя артыкулы — артыкулы, якія напісаны з веданнем пытання і раскрываюць закранутую тэму. Па тых ці іншых прычынах яны (пакуль яшчэ) не адпавядаюць крытэрыям выдатных артыкулаў, але ўсё жадаючыя могуць прыняць удзел у іх дапрацоўцы да ўзроўню выдатных.

Перад тым, як з'явіцца на гэтай старонцы, добрыя артыкулы праходзяць працэдуру абрання на старонцы Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе іх абмяркоўваюць на прадмет дакладнасці, нейтральнасці, паўнаты і стылю выкладу.

Усе добрыя артыкулы адзначаны знакам ✰ у верхнім правым куце сваёй старонкі, а таксама адпаведным шаблонам ўнізе артыкула.
Колькасць добрых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі — 147. Гл. таксама Пералік добрых артыкулаў з датамі абрання.

Каляндар

Нядаўна абраныя добрымі артыкулы

Гурт Jitters сьпявае на фэстывалі “Rock bez Igły” у 2006 годзе.jpg

«Jitters» (бел.: «Спалох», «Джытэр», «Фанаты рок-музыкі»; трансліт.: «Джытэрс») — беларускі рок-гурт з Мінска, які граў у асноўным рок-н-рол і пастграндж, адзін з галоўных беларускіх прадстаўнікоў брытанскага інды-року свайго часу. Яго першапачатковы склад быў сфарміраваны ў 1998 годзе, калектыў выдаў поўнафарматны альбом «Split Before, Together Now» (разам з «Hair Peace Salon»), а таксама некалькі EP. У 2007 годзе музыканты прыпынілі сумесную творчасць і ўліліся ў іншыя гурты: Канстанцін Карман — у «Hair Peace Salon», Іван Барзенка і Павел Кудрын — у «Без Билета».

(далей…)


Krakau Markt.jpg

«Падво́йнае жыццё́ Верані́кі» (фр.: La double vie de Véronique, польск.: Podwójne życie Weroniki) — двухмоўны фільм польскага кінарэжысёра Кшыштафа Кеслёўскага, зняты ў 1991 годзе пры ўдзеле Польшчы, Францыі і Нарвегіі. Гэты фільм з’яўляецца першай карцінай кінарэжысёра, якую ён часткова здымаў за межамі Польшчы.

Фільм расказвае гісторыю дзвюх маладых жанчын: польскай харысткі Веронікі і, як дзве кроплі вады падобнай на яе, французскай настаўніцы музыкі Веранік. Жанчыны не ведаюць пра існаванне адна адной, але звязаны таямнічай эмацыйнай сувяззю, якую Кшыштаф Кеслёўскі падкрэслівае праз адлюстраванні, колеры, гукі і мноства іншых дэталяў, якія ўтвараюць безліч тонкіх паралеляў паміж дзвюмя гераінямі. У абрамленні бліскучай аператарскай працы Славоміра Ідзяка і таямнічай музыкі Збігнева Прайснера кінастужка ўяўляе сабой «адну з найбольш чыста метафізічных карцін», «незабыўную сімфонію пачуццяў».

Прэм’ера фільма адбылася 15 мая 1991 года ў межах конкурснай праграмы Канскага кінафестывалю, дзе фільм быў адзначаны трымя ўзнагародамі, у тым ліку за найлепшую жаночую ролю . «Падвойнае жыццё Веранікі» было абрана кандыдатам на прэмію «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове ад Польшчы, але не патрапіла ў канчатковы спіс намінантаў. (далей…)


Лемантар.png

«Белару́скі леманта́р, або Пе́ршая наву́ка чыта́ння» (у арыгінале: «Biełaruski lementar abo Pierszaja nawuka czytańnia», «Беларуски лемэнтар або Першая навука чытаньня») — першы буквар на беларускай мове, выдадзены ў 1906 годзе ў Санкт-Пецярбургу выдавецкай суполкай «Загляне сонца і ў наша аконца».

Сярод магчымых аўтараў буквара згадваюцца Казімір Кастравіцкі (Карусь Каганец), Цётка (Алаіза Пашкевіч), Вацлаў Іваноўскі. Падручнік быў выдадзены як лацінкай, так і кірыліцай. Узорам для яго з’яўляўся польскі лемантар Конрада Прушынскага(польск.) бел.. Тут упершыню выкарыстоўваецца беларуская лінгвістычная тэрміналогія.

(далей…)


2012 - Gentleman - Album.jpg

«Gentleman» (бел.: «Джэнтльмен(руск.) бел.») — першы студыйны альбом беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 21 сакавіка 2012 года. Кампакт-дыск змяшчае 10 трэкаў, запісаных у перыяд 2009—2012 гадоў. Усе песні былі напісаны Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.

(далей…)


P countries-blue.png

Геаграфія

  • Вуліцы:
Вуліцы Гродна: Вуліца Вялікая Траецкая, ГроднаВуліца Замкавая, ГроднаВуліца Карла Маркса, ГроднаВуліца Савецкая, Гродна
Вуліцы Мінска: Вуліца Інтэрнацыянальная, МінскВуліца Карла Маркса, Мінск
P history violet.png

Гісторыя

Гісторыя Беларусі: Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім, 1381—1384Грамадзянская вайна ў Вялікім Княстве Літоўскім, 1389—1392Грунвальдская бітваПадзеі ў Мінску 19—21 лютага 1918 годаФарсіраванне Проні
P social sciences-blue.png

Культура і грамадства

P art-blue.png

Мастацтва

Архітэктура Беларусі: Барысаглебская царква, ГроднаКасцёл Святога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканцаў, МінскНацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета
Фільмы: Людзі на балоце, фільмПодых навальніцы, фільм
P economy blue.png

Эканоміка і фінансы

P physics-2 blue.png

Навука

Батаніка: Блюшчык плюшчападобныБульбаКаліна звычайнаяКукурузаЛабарыя лёгачнаяЦёрнЧарніцыЧаснокЯдловец звычайны
Заалогія: Жаўрук-смяцюхЗубр еўрапейскіКіві, птушка
Мікрабіялогія: Вірус імунадэфіцыту чалавека
Цыталогія: Цытазоль
P transport-blue.png

Тэхніка і прамысловасць

P religion-blue.png

Філасофія і рэлігія

P vip red1.png

Асобы

Літаратура Беларусі: Францішак АляхновічФранцішак БагушэвічЗоська ВерасМаксім Іванавіч ГарэцкіУладзімір Сямёнавіч КараткевічТаццяна Міхайлаўна МушынскаяМаксім ТанкМіхась Чарот
Дзеячы беларускай гісторыі: Соф'я ГальшанскаяЮзаф ПілсудскіМікалай Радзівіл ЧорныСымон Аляксандравіч Рак-Міхайлоўскі
P sport-blue.png

Спорт і забавы