Віцебскае княства

Шаблон:Вызнч, феадальнае княства, якое вылучылася з Полацкага княства пасля смерці князя Усяслава Брачыславіча (1101 г.). Цэнтр – г. Віцебск.

У 1130 – 40-я гады тут, відаць, княжыў полацкі князь Васілька Святаславіч, потым - полацкія князі Васількавічы, з 1165 – Давыд Расціславіч, які ў 1167 г. разам з полацкім князям Усяславам Васілкавічам вытрымаў аблогу менскага князя Валадара Глебавіча. У 1170-я гады ў княстве уладарыў Усяслаў Васількавіч, які парушыў узаемаадносіны са Смаленскам. У пачатку 1180-х г. княства належала Брачыславу Васількавічу, які зблізіўся з Чарнігавам і Ноўгарадам, і выйшла з пад уплыву Смаленска. З 1186 г. Віцебскае княства зноў пад уплывам Смаленска , што выклікала незадаволенасць полацкіх і Чарнігаўскіх князёў, якія 1195 г. выступілі супраць смаленскіх князёў у выніку чаго Віцебск трапіў пад уладу Полацка. У пачатку 13 ст. назіраецца збліжэнне Віцебскага княства з Уладзіміра – Суздальскім княствам. У 1220 – 30-я гады Віцебскае княства падпарадкоўвалася полацкаму князю Брачаславу, ў 1129, відаць знаходзілася пад палітычным уплывам Смаленска, князь якога Мсціслаў падпісаў пагадненне з Рыгай ад імя полацкага і віцебскага князёў. У 1262 г. віцебскі князь Канстантын з нўгародцамі ўдзельнічаў у паходзе на Юр’еў. У1263 – 65 г. княства залежала ад полацкіх князёў Гердзеня, потым Ізяславам, які у сваю чаргу быў васалам новагародскага кн. Войшалака. У 1280 годзе Віцебск узгадваеца ў грамаце смаленскага князя Фёдара Расціславіча як залежная ад яго тэрыторыя. У канцы 13 – пачатку 14 стагоддзя тут княжыў Міхаіл Канстанцінавіч, каля 1318 г. – Яраслаў Васілевіч. Пасля смерці Яраслава (1320 г.) віцебскім князем стаў яго зяць Альгерд, пасля смерці апошняга з 1377 г. Віцебскае княства належала яго ўдаве Ульяне. Пасля смерці Ульяны (каля 1393 г.) вялікі князь літоўскі Вітаўт скасаваў Віцебскае княства і накіраваў у Віцебск намесніка Фёдара Вясну. Але малодшы сын Альгерда Свідрыгайла з мэтай аднавіць княжанне ўзняў мяцеж, які падтрымалі Орша і Друцк. Мяцеж быў задушаны, а Віцебскае княства ператворана ў намесніцтва. У пачатку 16 ст. Віцебскае княства ператворана ў Віцебскае ваяводства.

Шаблон:Літ

У Сеціве