Гусарыя

«Гусар», Ю. Брант (1890)

Гуса́рыя[1] альбо крыла́тыя гуса́ры (польск.: Husaria) — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палях баёў з пачатку XVI да сярэдзіны XVIII стагоддзя, спецыялізавалася на «праломліванні» баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным дзідавым кавалерыйскім ударам[2][3], была падраздзяленнем народнага аўтарамента — наёмнага войска Рэчы Паспалітай.

Найбольш шматлікай і баяздольнай часткай войска Рэчы Паспалітай была кавалерыя, у якой гусары складалі значную частку[4].

Астатнія роды войск адыгрывалі ў войску Рэчы Паспалітай дапаможную ролю: ўзаемадзеянне пяхоты і артылерыі з кавалерыяй было наладжанае дрэнна, таму кавалерыя і самая яе баяздольная частка гусарыя з'яўляліся асноўнай ваеннай сілай тагачаснага войска. Доўгі час крылатыя гусары не мелі сабе роўных у Еўропе, іх атакі не раз здабывалі перамогу Каралеўству Польскаму і Вялікаму Княству Літоўскаму[5].

Гісторыя гусарыі

Паходжанне тэрміну

Паводле адной з вэрсій у X стагоддзі ў візантыйскіх вайсковых статутах згадваецца лёгкая конніца, якая называлася chosariori ці chonsariori. У ёй служылі балканскія найміты, часцей за ўсё сербы, асноўнымі абавязкамі якіх былі выведка і дыверсійныя набегі. У сваю чаргу, візантыйскі тэрмін мог утварыцца ад лацінскага cursores — так называлася лёгкая конніца ў часі заняпаду Рымскай імперыі. У сербскай мове грэцкае госарыёры ператварылася ў гусар[6] і стала сынонімам слова бандыт. У XIV стагоддзі Сербскае царства са сталіцай у горадзе Рас пала, і многія сербскія гусары знайшлі прытулак у Венгрыі — дзе разам з венграмі змагаліся з асманскай экспансіяй. Так у венгерскай мове магло з'явіцца слова гусар[7][8].

Паводле іншай вэрсіі у 1458 годзе венгерскі кароль Мацьяш Корвін загадаў для абароны ад турак сабраць адмысловае коннае апалчэнне. У яго набіралі па адным жаўнеры з дваццаці двароў — па-венгерску husz азначае дваццаць[7], ar — заробак. Адсюль пайшла назва апалчэнцаў — «гусары».

Станаўленне

Ранні гусар-літвін. Абрагам дэ Бруйн, 1575.
Дэлі ў парадным строю. Гравюра невядомага мастака, 1576.

Найбольш верагодна, што на экіпіраванне і вонкавасць крылатых гусар аказалі ўплыў турецкая кавалерыя і, асабліва, «дэлі»(тур.) бел. (літаральна — «вар’яты»). Так зваліся ваяры конных атрадаў, якія ішлі ў авангардзе турецкай арміі. Яны звычайна набіраліся з балканскіх народаў (паўднёвых славян, албанцаў і г. д.), падуладных Асманскай імперыі. Дэлі адрозніваліся «вар’яцкай» адвагай, замест даспеху яны насілі шкуры дзікіх звяроў і ўпрыгожывалі сябе крыламі драпежных птушак. Па прыкладзе дэлі, крылы на шчытах і галаўных уборах сталі насіць венгерскія гусары.

Першапачаткова гусары былі лёгкай кавалерыяй і не насілі даспеху. Адзенне складалася з венгерскага кафтану з шнурамі-пятліцамі на грудзях (будучы даламан), на які накідваўся футравы плашч-мантыя. Часам гэты плашч замяняла ваўчыная, мядзведжая альбо леапардавыя шкура. На галаве гусары насілі своеасаблівыя лямцавыя ці футравыя шапкі, упрыгожаныя пёрамі, венгерскія шапкі-«магеркі» ці металёвы шлем-шышак. Абуткам служылі нізкія жоўтыя боты. Гусары мелі шчыт складанай формы (тарча), да якога маглі прыбівацца, на ўзор турецкіх дэлі, дэкаратыўныя крылы, вырабленыя з пер’я дзікіх птушак. Гусары былі ўзброеныя доўгім кап’ём-пікай (звалася таксама «дрэвам»), шабляй, звычайна мелі лук[9].

Першымі польскімі гусарамі былі сербы[7]. У 1500 годзе некалькі шляхетных сербаў са сваімі невялікімі атрадамі паступілі на службу караля Польшчы Аляксандра. Неўзабаве ў гэтыя падраздзяленні пачалі набіраць вугорцаў, палякаў і літвінаў. У сьнежні 1501 года былі сфармаваныя першыя рэгулярныя роты гусарыі hussarorum alias raczev[7].

Палякі часцей выкарыстоўвалі слова ussar, чым hussar. У Польшчы цяжкія гусары пазначаліся абрэвіятурай PPTDPancerz, przylbica, tarcza, drzewo (кальчуга, шлем, тарча, дзіда)[7].

Росквіт

Кавалерыя ў бітве пад Воршай (1514)
Вялікі каронны харунжы (1605)

Гусарыя адыграла вырашальную ролю ў шматлікіх бітвах, у якіх удзельнічала: бітва пад Воршай у 1514 годзе, бітва пры Абертыне(польск.) бел. ў 1531 годзе. Зыход бітвы пры Любешове(англ.) бел. (1577) прадвызначылі дзеянні гусарыі Стэфана Баторыя. Затым была серыя перамогаў у Інфлянцкай вайне (1558—1582), вікторыі над Габсбургамі пры Бычыне(англ.) бел. (1588) і над малдаванамі пры Букаве(рум.) бел.[7] ў 1600 годзе. Рушылі ўслед трыумфальныя перамогі над шведскай арміяй пры Кокенгаўзэне(польск.) бел. (1601), якая колькасна пераўзыходзіла, Васэнштайне (1604) і ў бітве пры Кірхгольме ў 1605 годзе, а таксама над руска-шведскай арміяй пры Клушыне(руск.) бел. ў 1610 годзе[8][10]. На той час гусары складалі 75%[4] ўсёй кавалерыі Рэчы Паспалітай і лічыліся непераможнымі.

Найбольшай колькасці ў сваёй гісторыі гусарыя Рэчы Паспалітай дасягнула ў 1621 годзе — у Хоцінскай бітве яе колькасць склала 8280 чалавек[11].

У бітве пры Клушыне кароннае войска ў складзе 6800 палякаў, з якіх было каля 5500 гусар, разбілі 35-тысячную рускую армію ў складзе якой было каля 5-ці тысяч шведскіх наймітаў Якуба Дэлагардзі. Вось як гетман Станіслаў Жаўкеўскі апісвае сваю перамогу:

… на тую іншаземную конніцу, злучыўшыся, напалі некалькі нашых рот, узброеных пікамі, шаблямі і канчарамі. Конніца, не падтрыманая рускай і нямецкай пяхотай, не магла выстаяць і пусцілася ў свой ​​табар …

На іх плячах гусары ўварваліся ў рускі лагер.

Паспяхова дзейнічала гусарыя супраць расейцаў і туркаў у 1610 годзе (г. зв. «шчаслівы год»)[12]. Гусары адыгралі вырашальную ролю ў бітве пры Тржыцыяне(англ.) бел. (1629), была здабытая перамога над татарамі ў бітве пад Львовам(англ.) бел. (1675).

Ян Сабескі перад пагрозай асманскага ўварвання фармаваў усё новыя гусарскія роты, пры ім у гусар была перафармаваная лёгкая конніца. У звароце да сейму ён называў гусар «касцяком ваеннай салдацкай сілы … яе аздобай і абаронай … падобнай да якой не знайсці ў ніводнай іншай краіне». У 1683 годзе польскія гусары выступілі на дапамогу абложанай туркамі Вене і заслужылі рэпутацыю «адважнейшых з ваяроў, што калі-небудзь траплаліся пад сонцам[13]».

Бітва пад Венай стала апошняй значнай перамогай гусарыі пад камандаваннем караля Яна III Сабескага. Пагроза заваявання Заходняй Еўропы мусульманскай Асманскай імперыяй была знятая. Аднак эканоміка Рэчы Паспалітай была падарваная, салдаты не атрымлівалі жалавання больш за дзесяць год[7]. Адбылося паслабленне саюзнай дзяржавы, што неўзабаве, па гістарычных мерках, прывяло да таго, што тэрыторыя Рэчы Паспалітай была падзелена паміж суседзямі.

Заняпад

З развіццём пальнай зброі і артылерыі, да пачатку XVII стагоддзя цяжкая конніца пачала знікаць са складу заходнееўрапейскіх войск. Рэфармаваныя арміі заходнееўрапейскіх дзяржаў паспяхова супрацьстаялі гусарыі, пры сутыкненнях з імі гусары сталі малаэфектыўным анахранізмам[8]. У жніўні 1622 года пад Мітаў гусары нават не здолелі пачаць атаку, прыціснутыя агнём шведскай артылерыі і стрэльбаў:

" Я скакаў адна ад адной роты… абяцаючы весці салдатаў асабіста, пагражаючы ім шыбеніцай, прывабліваючы іх узнагародамі, але нічога не дапамагала!
Гетман польны літоўскі Крыштаф Радзівіл
"

Падобныя сцэны паўтараліся ў 1626 годзе пад Гневам[14], пры Дыршаў (1627), у гады «шведскага патопу» (1655—1658). Аднак самы адчувальны ўдар па гусарыі нанеслі ўкраінскія казакі[15]. Кавалерыя мала што магла супрацьпаставіць казацкай тактыцы гуляй-горада і шквальнаму стрэльбаваму агню. У 1652 годзе ў бітве пад Батогам(польск.) бел. колер польска-літоўскага гусарства трапіў у палон і быў закатаваны.

Раўнінны краявід Рэчы Паспалітай і неабходнасць ваяваць з туркамі, татарамі і рускімі на доўгі час падоўжылі выкарыстанне гусар. Але ў рэшце рэшт у 1775 годзе сойм пастанавіў скасаваць гусарыю. Крылатых гусар замянілі больш эфектыўныя, мабільныя, узброеныя лёгкай пікай уланы.

Тактыка

Падрыхтоўка

Уезд вясельнай працэсіі Жыгімонта III у Кракаў (1605). Атака гусарыі ў бітве пад Клушынам (1610), побач з леапардавымі накідкамі на карціне і накідкі-кілімы. Абавязак падрыхтоўкі байцоў роты асабіста ўскладаўся на ротмістра.

Найбольш важным навыкам гусара было дасканалае валоданне пікай і ўпэўненае кіраванне канём, бо на практыцы вершніку часта прыходзілася на поўным скаку кіраваць аднымі нагамі. Гэтыя ўменні адточваліся адмысловымі практыкаваннямі, як то: скок ў сядло (не кранаючыся пры гэтым сядзельнай лукі); разварот пасля галопа ў акрэсленым крузе малога дыяметра; узняцьце з зямлі пікай шапкі ці перахват пікай пярсцёнка, усталяванага на козлах. Папулярнымі на пачатку XVII стагоддзя былі гусарскія турніры накшталт сярэднявечных рыцарскіх. Вельмі эфектна і вельмі небяспечна гусары адпрацоўвалі імітацыю атакі — лоб у лоб трымаючы дзіды наперавес, дзве сценкі вершнікаў несліся насустрач: пры гэтым кожны гусар павінен быў трапіць у прамежак у супрацьлеглым шыхце між суседнімі коннікамі, нікога пры гэтым не параніўшы выцягнутай пікай і пільнаваць, каб не параніцца самому[16].

Атака

Для атакі харугва гусар шыхтавалася ў тры і больш шэрагі. Першыя шэрагі складалі самыя вопытныя і добра ўзброеныя таварышы, а заднія — іх пачтовыя, якія развівалі поспех у выпадку прарыву варожага шыхту.

Атака пачыналася з адлегласці прыблізна у 100 крокаў ад непрыяцеля. Спачатку вершнікі ехалі крокам-алюрам, потым — трушком, затым — галопам, а на адлегласці некалькі крокаў ад ворага першы шэраг пераходзіў у кар’ер[17].

Гэткі нарастаючы тэмп атакі дазвалаў зберагчы сілы коней і знізіць страты ад пальнай зброі ворага, якая была эфектыўна толькі на блізкай дыстанцыі. Акрамя гэтага, існуе вэрсія, што падчас атакі коннікі ад флангаў змяшчаліся да цэнтру харугвы (некаторыя летапісцы згадваюць нават аб шыхце «калена ў калена»), тым самым, нібыта, павялічваючы шчыльнасць і сілу ўдару. Аднак пералік камандаў, падаваных пры атацы, абвяргае гэтую гіпотэзу. Шэрагі змыкаліся яшчэ да атакі, а не падчас яе.

Войцэх Ракаўскі ў сваёй «Пабудцы годным сынам» (польск.: Pobudka zacnym synom, (1620)) дае такія інструкцыі датычна атакі гусар:

ТокШаблон:Заўвага павінен быць падвешаны да сядла справа. Гусарская атака дзідай заўсёды адбываецца з выкарыстаннем току. Не паварочвай налева, сядзі прама … Дзіду апусці на ўзровень шыі каня. Атакуй, прышпорвай каня, цэлься суперніку ў пупок[18].

Пасля першага ўдару дзідамі, якія часта ламаліся або губляліся, гусары пераходзілі ў бліжні бой, пускаючы ў ход вісячыя на правай руцэ на цемлакуШаблон:Заўвага[19] палашы ці іншую зброю, якая адпавядала гушчыні схваткі, а таксама рыштунку і ўзбраенню праціўніка.

У бітве ў адкрытым полі часта ўсё вырашала адна атака гусарыі. Калі прарваць шыхт з першага разу не ўдавалася, то супраціўленне ворага ламалася паслядоўнымі хваламі кавалерыі. Напрыклад, у бітве пры Клушыне гусары атакавалі 7 разоў. Каманды падаваліся пры дапамозе сігналаў трубы або праз конных ардынарцаў. Гетманы асабіста ўдзельнічалі ў бітвах, нярэдка ў першых шэрагах.

Пасля таго, як шыхт быў прарваны, гусары секлі і гналі ворага. Аднак у момант пералому бітвы статут патрабаваў асцярожнасці і абачлівасці, забараняючы самачынныя атакі. Асабліва гэта тычылася баёў з татарамі і казакамі, якія часта практыкавалі прытворнае адступленне. Таго, хто ў ходзе бою кідаўся на здабычу, статут прадпісваў забіваць на месцы[20].

Каманды

Пры атацы паводле гетманскага дэкрэту ад 1704 года ротмістр падаваў наступныя камандыШаблон:Заўвага[21]:

  • Замоўкнуць! (польск.: Uciszcie się!);
  • Насунуць шапкі! (польск.: Naciśnijcie czapki!) — каманда падавалася салдатам без шлемаў. Лічылася ганьбай страціць шапку пад час бою;
  • Сціснуць калена з каленам! (польск.: Ściśnijcie kolano z kolanem!);
  • Шаблі на цемлакі! (польск.: Szable na temblaki!) — пры атацы дзідамі;
  • Шаблі ў руку! (польск.: Szable w ręku!) — пры атацы шаблямі;
  • Далей! (польск.: Dalej!) — харугва пераходзіла на лёгкі трушок, праходзячы палову адлегласці да суперніка;
  • Злажыць пікі! (польск.: Złóżcie kopie!) — пры атацы пікамі, непасрэдна перад таранным ударам. Па гэтай камандзе пікі апускаліся гарызантальна на ўзровень конскай галавы, харугва пераходзіла ў поўны галоп.

Узбраенне

Комплекс ўзбраення і рыштунку гусара фармаваўся пад моцнымі венгерскім і турецкім уплывамі[7].

Піка

Галоўнай зброяй гусарыі была адмыслова вырабленая рыцарская дзіда — піка даўжынёй ад 3,6 да 6,2 м[22]), полая ад сярэдзіны да наканечніка, з аздобленай меддзю шарападобнай гардайШаблон:Заўвага і рознакаляровым «прапарцом», аднолькавым для кожнай харугвы[23]. Дзіда гусарыі была значна даўжэйшай за сваіх папярэднікаў, але пры гэтым лягчэйшай (каля 2,5 кг). Немаляважна, піка была даўжэй за пікі непрыяцеля і гусар меў магчымасць паваліць пікінёра, перш чым той пратне пікай гусара.

Забеспячэнне гусарыі пікамі заўсёды ўяўлала праблему, бо пасля першай жа атакі большасць з іх ламалася ці заставалася на полі бою.

" Нам вельмі патрэбныя гусарскія пікі, якіх ні ў каго не засталося, а тут здабыць іх вельмі цяжка...
Ліст гетмана Яна Збароўскага каралю праз 3 тыдні пасля бітвы пад Любешовам, 1577 год.
"
" Мы паламалі ўсе нашыя дзіды, я сумняваюся ці ўдасца Вашай Вялікасці хутка пераўзброіць войска.
Ліст гетмана Станіслава Канецпольскага каралю пасля бітвы пры Тшычане-Хонігфэльдзе, 1629 год.
"

Іншая зброя

Экіпіроўка і зброя крылатага гусара, Нацыянальны музей Рэспублікі Беларусь. Акрамя пікі, да ўзбраення таварыша гусарыі ўваходзілі[23][23][24]:

  • Канчар (польск.: Koncerz) — від мяча, характаразуецца вельмі даўгім (да 1,5 м[25]), выключна колючым клінком, трох- ці чатырохграннага сячэння. Мог выкарыстоўвацца замест пікі, калі гусар губляў ці ламаў сваю асноўную зброю[26]. Канчар падвешваўся на сядле пад правым ці левым каленам.
  • Палаш — (турэцк.: pala — меч) — рубяча-колючая лязовая халодная зброя з шырокім да канца, прамым ці злёгку загнутым і даўгім — да 100 см — клінком, які можа мець двухбаковае (раннія ўзоры), часцей за ўсё — аднабаковае або паўтарачнае завострыванне. Гусары абавязьаны былі па статуту пасля першай атакі (што звычайна аўтаматычна азначала страту асноўнай зброі — пікі) дастаць палаш і працягваць бой з дапамогай яго[27][28].
  • Шабля-карабела — больш тонкая і лёгкая шабля, звычайна з багата аздобленай срэбрам і смарагдамі рукаяццю. Была дэкаратыўным элементам і выкарыстоўвалася шляхтай у большай ступені дзеля ўпрыгожання[29].
  • Кінжал (араб. خنجر‎‎, Ханджар), ці, на землах ВКЛ, Пуйнал (італ.: Pugnale) — кароткая клінковая зброя, прызначаная для колючага ўдару[30]. Мацаваўся на баку — яго можна было выкарыстоўваць пасля прарыву варожага шыхту, калі трэба было секчыся з ворагам ў цеснай схватцы.
  • Булава — зброя блізкага бою, з металёвым акруглым ці шматгранным навершам і драўлянай (радзей металёвай) рукаяццю. Ня выключана для баявых патрэбаў выкарыстанне на навершы шыпоў, у ВКЛ часта выкарыстоўваліся булавы з навершам у выгладзе кубу[31].
  • Надзяк (польск.: Nadziak), Наджак, Клавец, Чакан — ручная халодная зброя, з сякерападобнай баявой часткай у выгладзе дзюбы з аднаго боку, байка з іншага. Разлічаны на прабіццё даспеху вострым канцом ці на раздрабляльны ўдар абухом. Часцяком выкарыстоўваўся шляхтай у паўсядзённым жыцці ў якасці посаху, які мог вокамгненна ператварацца ў эфектыўную зброю[32][33][34].
  • Адназарадныя пісталеты ў ольстрах у сядзельнай лукі́ або — укарочаны мушкет, нярэдка лук з калчанамШаблон:Заўвага[35].
Канчар — клінок (130—160 см) трохграннага сячэння, з закрытай гардай. Канчар гусары выкарыстоўвалі, як асноўную зброю для атакі пасля страты пікі, альбо пераследуючы ўжо ўцякаючага ворага. Канчаром можна было паразіць нават лажачага на зямлі праціўніка[4].
Канчар — клінок (130—160 см) трохграннага сячэння, з закрытай гардай. Канчар гусары выкарыстоўвалі, як асноўную зброю для атакі пасля страты пікі, альбо пераследуючы ўжо ўцякаючага ворага. Канчаром можна было паразіць нават лажачага на зямлі праціўніка[4].


Засцерагальны рыштунак

Засцерагальны рыштунак крылатага гусара складалі, галоўным чынам, элементы[23]:

  • Шчыт — вялікі асіметрычны «балканскі» шчыт быў звычайнай рэччу гусарскай экіпіроўкі XVI стагоддзя. Такі шчыт пры добрым агладзе бараніў шыю вершніка ад шабельнага ўдару. Менавіта на шчыце спачатку маляваліся птушыныя крылы і мацаваліся страўсыныя пёры. Пазней, пры Баторыі, ад шчыта адмовіліся на карысць металёвых нагруднікаў [36].
  • Кальчуга з зярцаламШаблон:Заўвага ці без яго. Кальчуга, ці яе разнавіднасць бехцярец (замест кольцаў выкарыстоўваліся дробныя пласцінкі[37]) выкарыстоўвалася гусарыяй да канца XVI стагоддзя.
  • Кіраса (фр.: Cuirie — скураны нагруднік), ці толькі яе пярэдняя частка нагруднік — галоўны элемент пласціннага даспеху, з таўшчынёй брані 2—3,5 міліметры, які прыкрывае торс ваяра. Прыйшла на змену кальчугам пасля рэфармавання войска Стэфанам Баторыям[36] і стала абавязковаю часткаю ў экіпіроўцы гусара.
  • Капалін (польск.: Kapalin) ці ерыхонка — напаўсферычны шлем з брылём, прылбіцай, навушамі і павялічаным наноснікам (у некаторых варыянтах выкананых у выгладзе звярынай маскі). Гэты тып шлема прыйшоў на землі Рэчы Паспалітай з Вугоршчыны, дзе ў сваю чаргу ўзнік на аснове ўсходніх шлемаў-шышакоў.
  • Акрамя вышэйпералічанага даспех гусара складалі: наручы, сталёвыя нагавіцы на сцёгны, накаленнікі, кальчужныя або абробленыя жалезам скураныя пальчаткі.

Вопратка і вупраж

Таварыш быў апрануты звычайна ў сіняе ці, больш дарагое, чырвонае адзенне, на ногі апранаў высокія скураныя жоўтыя, часам барвовыя ці чорныя, боты са шпорамі. Боты польскага тыпу мелі прыбітыя шпоры, нямецкага — здымныя. Сядло ўжывалася ўсходняга тыпу, ў багатых шляхціцаў было аздобленае аксамітам, з падхвоснымі рамянямі для паляпшэння апоры вершніка пры дзідавым удары.

Багатыя гусарскія афіцэры і таварышы ўражвалі іншаземцаў усходняй пышнасцю свайго ўбрання і строю, сабалінымі, куніцавымі і бабровымі шапкамі, бліскучымі шлемамі з раскошнымі плюмажамі, аздобленымі золатам, срэбрам і каштоўнымі камянямі, дарагой зброяй.

Экзатычнай дэталлю экіпіроўкі гусарыі была абавязковая леапардавыя шкура. З-за дарагоўлі і рэдкасці, шкуры таварышам купляў ротмістр. Часам бралі шкуру іншай жывёлы і малявалі на ёй плямы. Пахолікі замест леапардавых насілі ваўчыныя ці мядзведжыя шкуры або каляровыя накідкі — кілімы[9].

Коні

Сядло і вупраж таварыша, XVII ст.

У гусарыі выкарыстоўваліся коні, выведзеныя з мясцовых парод з прымешкам усходніх: турецкай, туркменскай, персідскай і г.д. Гэта былі трывалыя і хуткія коні, здольныя працяглы час несці на сабе вагу да 100 кілаграмаў (сярэдняя маса вершніка разам з рыштункам) і, у выпадку патрэбы, адразу пасля маршу ўступіць у бой. У 1568 годзе Папскі нунцый Рудж’еры адзначаў, што «польскія коні даволі рослыя, больш марудныя за турецкіх, хоць дужэйшыя і прыгажэйшыя за іх». Тут жа ён дадаваў, што літоўскія рысакі «нашмат меншыя і слабейшыя за польскіх»[38].

Конь быў асноўным выдаткам на экіпіроўку гусара і каштаваў мінімум 200 талераў. Звычайна таварыш меў па некалькі коняў: два-тры, сустракаліся нават чатырохконныя таварышы. Коні мяняліся ў залежнасці ад умоў і патрэбы ў тых ці іншых дзеяннях. Выдача ці продаж гусарскага каня за мяжу не дазвалаліся пад пагрозай смяротнага пакарання[39][40].

Крылы

Гусарскі даспех з крыламі, сяр. XVII ст., Нацыянальны Музей у Кракаве.

Дзеля ўпрыгожвання, а таксама для застрашэння ворага гусары ў чыне таварыша насілі за плячыма «крылы» з арліных пёраў на лёгкай драўлянай раме. Адно альбо два «крылы» мацаваліся да сядла ці да даспеху гусара.

Першае сведчанне аб з'яленні крылаў у гусар адносіцца да 1533 года, калі тры вершнікі з'явіліся з крыламі за спінай на вяселлі караля Жыгімонта II у Кракаве. Ў 1574 годзе пры каранацыі Генрыха Валуа засталося такое апісанне, пакінутае замежным госцем:

" …[Гусары] маюць звычай упрыгожваць сябе і сваіх коней вялікімі плюмажамі, але не са страўсавых пёраў, як гэта прынята ў нас, але ў форме крылаў арла, пазалочаных і настолькі шчыльных, што падышлі б і для маскараду.
шэвалье Гуры дэ Вільмонтэ
"

У іншым апісанні згадваюцца крылы, прымацаваныя да шчытоў і конскіх грыў. У 1576 годзе Стэфан Баторы правёў ваенную рэформу[36] і скасаваў нашэнне шчытоў, куды часта мацаваліся крылы. Крылы сталі абавязковым атрыбутам гусар — патрабаванні мець крылы змяшчалася ў рэкруцкіх лістах. Да канца XVI стагоддзя крылы перанеслі на заднюю луку сядла, спачатку мацавалася толькі адно крыло, левае, каб не перашкаджаць працы пікай. Да сярэдзіны XVII стагоддзя ў каронным войску сталі пераважаць парныя крылы, прымацаваныя наўпрост да спіны гусара. Кансерватыўныя літвіны, аднак, па-ранейшаму звычайна выкарыстоўвалі «стары» тып крыла. Тагачасны гісторык і сведка Енджэй КітовічШаблон:Заўвага адзначае:

Літоўскія гусары,.. сеўшы на каня, злева мацуюць вялізнае крыло, вырабленае з страўсавага пер’я. Крыло закрывае ўвесь левы бок каня і вершніка да лыткі[41].

Існуюць таксама меркаванні, у тым ліку і сучаснікаў, што крылы падчас нападу стваралі шум і паляхалі коняў суперніка, нібыта абаранялі ад шабельных удараў ззаду, а таксама перашкаджалі накідванню аркана.

Падчас свайго візіту ў Рэч Паспалітую ў 1588 годзе папскі легат Іпаліто Альдобрандзіні сцвярджаў, што крылы запаляхваюць коней праціўніка і абараняюць вершніка ад шабельных удараў. Вэрсія пра перашкоду ад накідвання аркана паўстала ў 1949 годзе і была прапанаваная Т. Тылінгерам[41].

Некаторыя заходнееўрапейскія аўтары XVII стагоддзя прыпісвалі крылам нейкі «шумавы» эфект, які ўздзейнічаў на ворага падчас атакі.

" Сцвярджаюць, што шум тых крылаў паляхае коняў непрыяцеля і дапамагае разбіць яго шэрагі[42].
Франсуа д'Алерак, які наведаў Рэч Паспалітую ў 1689 годзе.
"

У гэтым сцвярджэнні, відаць, ёсць сэнс, хоць страх на коней суперніка відавочна наводзілі не толькі шапаценне пёраў, але і звярыныя шкуры, накінутыя на спіны вершнікаў, якія атакавалі, і прапарцы на дзідах, якія з асаблівым шумам калыхаліся на ветры. Акрамя такіх функцый «застрашэння», гусарскія крылы, відавочна, не мелі ніякага баявога прызначэння. Генрых Вольф з Цюрыха, які быў сведкам каранацыі Стэфана Баторыя ў 1576 годзе, адзначаў:

Польскае гусарства было настолькі шчыльна пакрытае скуранымі рамянямі, рысынымі і мядзведжымі шкурамі, што здавалася гэта не людзі, а дзікія звяры скачуць на крылатых конях[43].

Ці яшчэ:

" Цяжка не ўсміхнуцца, гледзячы на даўгія крылы, прымацаваныя да спіны [у гусар], ад якіх, аднак, як яны лічаць, спаляханыя коні непрыяцеля кідаюцца на ўцёкі[44]...
Караль Огэр, наведваў Рэч Паспалітую ў 1635-1636 гадах.
"

Усе крыніцы сучаснікаў гусарыі адзінадушныя ў тым, што наяўнасць крылаў мела мэтай запалохаць праціўніка. Прычым страх наводзіў не столькі свіст, а хутчэй, незвычайны выглад. Потым крылы ўвогуле страцілі сваю пужаючую ролю і ператварыліся ў свайго роду эмблему роду войск. Да канца XVII стагоддзя пёры сталі маляваць нават на дрэўках гусарскіх дзідаў. У апісанні цырымоніі 1646 года словазлучэнне «апераныя часткі» выкарыстоўвалася як сынонім да «гусарскіх рот» [43].

Сярод даследнікаў працягваюцца спрэчкі пра мэту нашэння крылаў, аднак большасць лічыць, што крылы былі хутчэй парадным, чым карысным баявым атрыбутам[41].

Пры здымках Ежы Гофманам фільму «Агнём і мячом» пад Познанню ў траўні 1998 года рабілася некалькі дубляў атакі 50 гусар. Пры гэтым крылы не выдавалі ніякіх прыкметных гукаў. Быў чутны толькі тупат капытоў і бразганне даспеху і зброі[41].

Сведчанні сучаснікаў

Адно з найболей цікавых апісанняў гусарыі пакінуў францускі інжынер і картограф Гіём дэ Баплан. Вось як апісвае ён гусарыю[23]:

Гусары на службе ў якасці ўланаў — гэта шляхціцы з вялікай маёмасцю, якія маюць да 50 тысяч ліўраў [прыбытку]. У іх вельмі добрыя коні, самая танныя з якіх каштуюць не меней 200 дукатаў; гэта турецкія коні, паходжаннем з Анатоліі, з правінцыі, называнай Караманья (Carmenie). Кожны ўлан служыць на пяці конях; такім чынам, у харугвы з сотні ўланаў ёсць толькі 20 таварышаў, якія едуць у адзін рад, так што кожны ўзначальвае [свой] шэраг; наступныя чатыры рады — гэта іх служкі, кожны ў сваім шэрагу. Даўжыня іх дзіды 19 футаў, яна полая, пачынаючы ад лаза да яблыка, астатняе зробленая з дужага дрэва; на лязо свае пікі яны прымацоўваюць значкі, заўсёды двухколерныя: бела-чырвоныя, сіня-зялёныя або чорна-белыя, даўжынёй у 4—5 локцяў. Гэта робіцца, мабыць, для таго, каб палохаць варожых коняў, бо калі яны [гусары], апусціўшы дзіды, нясуцца ва ўвесь кар’ер [у атаку], сцяжкі раздзімаюцца, апісваючы кругі, і наводзяць жах на непрыяцельскіх коняў, шыхт якіх яны жадаюць прадзерці. Убраныя яны ў панцыры, наручы, накаленнікі, шлемы і г. д. Узбоч у іх толькі шабля, пад левым сцягном палаш, прывязьаны да сядла, да правай лукі якога прымацаваны даўгі меч, шырокі ў рукаяцці і вузейшы да лаза, у форме чатырохгранніка, для таго, каб можна было калоць таго, хто зваліўся на зямлю, але яшчэ жывога чалавека. Меч мае 5 футаў у даўжыню і круглую галаўню, каб зручней было прыціснуць да зямлі [суперніка] і пракалоць кальчугу; прызначэнне палаша — секчы целы, а шаблі — біцца з яе дапамогай і секчы кальчугу. Яны носяць таксама баявыя сякеры вагой да шасці фунтаў, якія падобныя выгладам да нашай чатырохграннай пікі, вельмі вострыя з доўгай дзяржальняй-рукаяццю, для таго каб можна было наносіць удары па варожых панцырах і шлемах, якія разбіваюцца ад такой зброі.

Больш патэтычнае сведчанне, да якіх звычайна залішне сур'ёзна ставяцца польскія гісторыкі, пакінуў Веспасіян Кахоўскі у сваёй «Песні вызваленай Вене» (1684), апісваючы гусарскую атаку, сведкам якой ён быў:

"

Гусары апусцілі дзіды,
На лозах засталося шмат працятых,
Збянтэжаны і застрашоны вораг,
Удараў не пазбегчы і не ўхіліцца,
Бо хто знаёмы з тым кап'ём,
Той знае, што пратне і дзве персоны,
Другія ў паніцы бягуць,
Як мухі перад варам кіпяткімШаблон:Заўвага.

"

Камплектаванне

Таварыш гусарыі, гістарычная рэканструкцыя.
Ротмістр гусарыі, гістарычная рэканструкцыя.

Гэты род войск патрабаваў асаблівай ваеннай падрыхтоўкі і баявога духу. У гусарыю падбіраліся вопытныя, дужыя, рослыя і смелыя шляхціцы. Служба ў гусарскіх харугвах была вельмі прэстыжнай — афіцэры іншых родаў войск лічылі за гонар перавесціся туды простымі таварышамі. Камплектаванне гусарыі ў XVII стагоддзі заставалася такім жа, як і ў эпоху сярэднявечча. Гэта быў прынцып «таварыскага почту», паводле якога будучы камандзір гусарскай роты-харугвы — ротмістр, атрымаўшы ад караля адмысловую грамату, наймаў на службу таварышаў з ліку рыцараў-шляхціцаў, кожны з якіх абавязьаны быў прывесці з сабой «світу» (почт) у складзе аднаго-двух узброеных слугаў з коньмі. Світа-ваяры, якія называліся таксама пахолкамі ці пахолікамі (зброяносцамі) і «чаляднікамі», звычайна набіраліся з дваровых людзей шляхціца ці, калі таварыш быў дастаткова заможным, — з дробнай «убогай» шляхты. Набор у харугву адбываўся на добраахвотнай аснове, для чаго ротмістру даваўся пэўны тэрмін (з 1620 года — двухмесячны, лічачы з дня выдачы граматы)[9].

Гусарыя была арганізаваная ў харугвы (роты) па 100—200 коней, а на полі бою харугвы аб’ядноўваліся ў гуфы — атрады, блізкія па колькасць да палкоў (да 400 коней).

У рэгістры гусарскай роты кракаўскага ваяводы вялікага гетмана Стэфана Патоцкага на перыяд з 1 красавіка і да канца чэрвеня 1658 значацца[46]:

  • Світа пана ротмістра — 24 коні;
  • Світа пана паручніка — 6 коней;
  • Світа пана харунжага — 4 коні;
  • далей ідуць таварышы, пералічаныя пайменна, 48 з якіх са світай у 3 коні і 2 са світай у 2 коні.

Склад і шыхт харугвы

Файл:Ustawienie choragwi husarskiej.png
Шыхт гусарскай харугвы ў часі Яна Сабескага

У часі Яна Сабескага ў другой палове XVII стагоддзя гусарская харугва шыхтавалася наступным чынам: у тры шэрагі, у першым ставіліся найбольш загартаваныя гусары — таварышы. У астатніх шэрагах ставілася г. зв. пачтовыяШаблон:Заўвага[9] (ці, іншыя назвы,: пачот, світа, пахолкі, пахолікі, шэраговыя, шэранговыя) — звычайныя гусары. Асобна выдзялаліся:

  • Флангавыя (польск.: Skrzydłowi) — з правага і левага бакоў ставілася два таварышы якія падтрымлівалі парадак шыхту. Калі гэта было патрэбна, яны змяшчаліся ў сярэдзіну, наводзілі парадак у апошніх шэрагах, альбо разяжджаліся, размыкаючы кавалерыйскую лінію, што павінна было забяспечыць меншыя страты падчас абстрэлу харугвы. Усе таварышы з першага шэрагу раўнялі па флангавых сваіх коней.
  • Харунжы (польск.: Chorąży) — сцяганосец, павінен быў трымаць і зберагаць штандар харугвы. У выпадку страты штандару ротмістр альбо гетман мелі права вынесці харунжаму смяротны вырак. Пад штандарам збіраліся таварышы і світа, калі шэрагі былі рассеяныя. Манеўры харунжага паўтаралі ўсе салдаты з харугвы.
  • Ротмістр (польск.: Rotmistrz) — звычайна размяшчаўся з боку ад харугвы, каб быць гатовым весці яе ў наступ. З пачаткам атакі займаў месца ў тыле: не прымаў непасрэднага удзелу ў бітве, назіраючы за яе ходам зводдаль. Ротмістр меў уласную світу, таксама разам з ім былі трубачы.
  • Паручнік (польск.: Porucznik) — станавіўся з уласнай світай па іншы бок харугвы, каб сачыць за выкананнем загадаў ротмістра. Калі сам кіраваў харугвай, яго абавязкі выконваў намеснік.
  • Заяжджаючыя (польск.: Zajeżdżający) — два таварышы, якія сачылі за парадкам з тылу харугвы. Калі хтосьці са світы, ці нават з таварышаў, рабіў спробу ўцячы мелі права яго забіць, каб пазбегнуць панікі.

Акрамя вышэйпералічаных, на полі бою разам з харугваю абавязкова прысутнічалі ротныя музікі — барабаншчыкі і некалькі трубачоў[47], і ўзброеныя слугі, якія падносілі гусарам новыя дзіды замест зламаных, а ў выпадку патрэбы самі маглі ўступіць у бой[48].

Фармаванне і фінансаванне

У гусарыі служыла найбольш заможная шляхта, яны атрымлівалі найвышэйшы заробак — 51 злоты «на каня», то бок 7 дукатаў (эквівалент 400 грамаў срэбра) на вершніка ў кварфал[46].

Узбраенне, рыштунак, адмысловым чынам выежджаныя коні таварыша гусарыі каштавалі вельмі дорага — толькі коні світы гусара абыходзіліся яму у гадавое жалаванне[46]. Апроч таго, з кожным таварышам гусарыі было 3—12 пачтовых і чэлядзі да 10 чалавек ці больш. Нават з улікам казённага жолду, выдаткі маглі быць пакрытыя толькі за кошт багатай ваеннай здабычы.

Даражэй за ўсё каштаваў адмыслова выежджаны гусарскі конь — яго кошт быў ад 200[49] да 1000—1500 дукатаў, гэта значыць ад 9 да 44-66 кілаграмаў срэбра ў эквіваленце. Рыштунак каштаваў каля 40 злотых.

Гусары экіпіраваліся за свой кошт. Таварыш разглядаў усе выдаткі як інвэстыцыю ў сваю кар’еру. Ротмістр павінен быў быць дастаткова багатым, каб пры неабходнасці сфармаваць роту без фінансавай дапамогі сейму. Таксама ротмістр нёс дадатковыя расходы, бо набываў пікі, леапардавыя чапракШаблон:Заўвага[50] і крылы, а таксама часта пазычаючы грошы сваім падначаленым. Ён фармаваў харугву на аснове «лісту аб прызіве» (польск.: list przypowiedni). Звычайна ліст падпісваўся каралом. Меўшы такі ліст, ротмістр мог пачынаць фармаваць роту. Займаючыся фармаваннем, ён наймаў па кантракце некалькіх таварышаў. Кожны таварыш прыводзіў з сабой ўласнае падраздзяленне: «кап’ё» або «почт» (польск.: poczet). Таварыш быў, у прамым сэнсе, таварышам ротмістра, бо падзялаў яго фінансавыя і ваенныя рызыкі. Таварышы ўтваралі свайго роду ваеннае братэрства. Адзін да аднаго ротмістр і таварышы звярталіся «пан брат»[51].

Пахавальны рытуал

Крылатыя гусары практыкавалі незвычайны пахавальны рытуал. Падчас адпявання ў царкву на кані заяжджаў гусар, які сімвалізаваў нябожчыка, і разбіваў гусарскую піку перад алтаром. У паходзе такі рытуал праводзіць было нязручна, але ў мірны час цырымонія часта праводзілася і была апісаная Енджэем Кітовічам[8][52][53].

У кінэматографе

Крылатая кавалерыя знайшла кінаўвасабленне[54][55] ў такіх стужках, як:

  • «Богдан Хмельницкий» (Багдан Хмяльніцкі), СССР (1941);
  • «Pan Wołodyjowski» (Пан Валадыёўскі), Польшча (1968);
  • «Potop» (Патоп), Польшча-СССР (1974);
  • «Kanclerz»,serial telewizyjny (Канцлер, тэлевізійны серыял), Польшча (1989);
  • «Ogniem i mieczem» (Агнём і мячом), Польшча (1999);
  • «1612», Расія (2008);
  • «Тарас Бульба», Расія (2009);
  • «11 Settembre 1683» (11 верасня 1683), Італія-Польшча (2012).

Ушанаванне

«Атака гусарыі», А. Арлоўскі.
Значок 4-га Берасцейскага танкавага батальёну ВП.
Файл:200 zl. Гусарыя, рэвэрс.jpg
Гусар, 200 zl. золата, рэвэрс.
  • Гусарская тэматыка з'яўляецца папулярным матывам творчасці шэрагу польскіх жывапісцаў, сярод якіх: Юзэф Брант, Вацлаў Паўлішак(польск.) бел., Алаксандар Арлоўскі(польск.) бел. і інш[56][57].
  • Да гусарскай сімболікі звярталася некаторыя падраздзяленні Войска Польскага, часцей за ўсё ў авіяцыі і бранятанкавых частках. Між іншых тэматычныя ўвасабленні гусарскага рыштунку з'яўляюцца элементамі:
— Эмблема 1-ай бранятанкавай дывізіі Войска Польскага ўтрымлівае гусаркі капалін і крылы.
— Значок 4-ага Берасцейскага бранятанкавага батальёну Войска Польскага ўтрымлівае гусарскі капалін.
  • Гусарскія крылы з'яўляюцца адным з элементаў помніка Валынскай кавалерыйскай брыгадзе, прысвечанаму Бітве пад Мокрай, якая адбылася падчас вераснёўскай кампаніі 1939 года.
  • У 2004 годзе гусарыя была ўшанаваная помнікам на тэрыторыі Варшаўскай цытадэлі (праект Эдмунда Майкоўскага).
  • Гусар стаў тэматычным сімвалем праектаў Анджэя Пітыньскага, прысвечаным ахвярам Катыні:
Помніка мсціўцы на польскім цьвінтары ў Нацыянальным санктуарыі Божай Маці Чанстахоўскай ў месце Дойлстаўн, штат Пенсільванія, 1988 год.
— Нацыянальнага Катынскага манумента ў Балтыморы, 2002 год.
  • На сённяшні дзень існуе шэраг гістарычных уніфармісцкіх клюбаў, якія рэканструююць гусарскую кавалерыю у Польшчы[58] і ЗША[59].
  • У сучаснай Польшчы былі выпушчаныя шэраг калекцыйных злотых і паштовых марак, прысвечаныя тэме гусарыі[60][61][62][63].

Глядзіце таксама

Зноскі

  1. Сороколетов Ф. П. История военной лексики в русском языке: XI—XVII вв. — Наука, Ленингр. отд-ние, — 1970. C. 383.(руск.) 
  2. Академия наук СССР Памятники культуры: Новые открытия, Научный совет по истории мировой культуры. — М.: Наука, — 1985.(руск.) 
  3. Бегунова А. Повседневная жизнь русского гусара в царствование Александра I, Молодая гвардия, — 2000. C. 383.(руск.) 
  4. 4,0 4,1 4,2 Марков М., «История конницы: От вооружения конницы огнестриельным оружием до Фридриха Великаго». ч. 3. вып. 4. От Густава Адольфа до Фридриха Великаго, — 1887.(руск.) 
  5. Морихин В. Е. Традиции офицерского корпуса России, Гала Пресс: Кучково поле, — 2003. С. 431.(руск.) 
  6. Online Etymology Dictionary (англ.) 
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 7,6 7,7 ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 3-6 (руск.) 
  8. 8,0 8,1 8,2 8,3 Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 17—24. (руск.)  Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Soldatenko" вызначана некалькі разоў з розным зместам Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя "Soldatenko" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  9. 9,0 9,1 9,2 9,3 Васильев А. Польско-литовская гусария XVII века, М.: Цейхгауз, № 7. — 1998. С. 2—6.(руск.) 
  10. Podhorodecki L. Kluszyn 4 July 1610 based on «Sławne bitwy Polaków» (Famous Battles of Poles). (англ.) 
  11. Podhorodecki L. Chocim 1621, seria: Historyczne bitwy, MON — 1988. S. 16. (польск.) 
  12. Cefalli S. Relacja о stanie politycznym i wojskowym Polski przez Sebastiana Cefali sekretarca Jerzego Lubomirskiego: Relacje nuncjuszow apostoskich i innych osob о Polsce. В.: Poznari — 1864. T. II. (польск.) 
  13. Scanderbeg redivivus, London, Printed by H.C. for Wil Bateman — 1684. P. 141.(англ.) 
  14. Cichowski J., Szulczyński A., Bitwa pod Gniewem (22.IX-29.IX-1.X 1626) Husaria — wyd. II. — Warszawa, 2004. (польск.) 
  15. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 32 (руск.) 
  16. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 22 (руск.) 
  17. Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 27. (руск.) 
  18. Rakowski W., Pobudka zacnym synom Korony Polskiey do służby woienney, Polska Biblioteka Internetowa. (польск.) 
  19. Темлак // Большая советская энциклопедия (руск.) 
  20. Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 29. (руск.) 
  21. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 27 (руск.) 
  22. Sikora R. Z dziejów husarii,ERICA Instytut Wydawniczy —2010 s. 28. (польск.) 
  23. 23,0 23,1 23,2 23,3 23,4 Гийом Левассер де Боплан, Описание Украины (1660) (руск.) .
  24. Квитковский Ю. В. , Польское оборонительное вооружение, М.: Наука, 1994. (руск.) 
  25. Военно-исторический альманах «Новый Солдат» № 192 «Венгерские Гусары 1756—1815», Артёмовск, 2002, С. 7(руск.) 
  26. Бохан Ю. Канчар // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 39.
  27. Палаш // Военно-энциклопедический словарь. Москва, 1984 г. (руск.) 
  28. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 29 (руск.) 
  29. Бажэнаў Ю., Басын Я. Карабела // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 47.
  30. Бохан Ю. Кінжал // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадецкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0. С. 95.
  31. Бохан Ю. Булава // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. С. 355.
  32. Клевец // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(руск.) 
  33. Чекан // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(руск.) 
  34. Польское наступательное вооружение (руск.) 
  35. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 15 (руск.) 
  36. 36,0 36,1 36,2 Беларуская думка, ліпень 2009 — С.65
  37. Кирпичников А. Н. Военное дело на Руси в XIII—XV вв. — Л.: Наука, 1976. (руск.) 
  38. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 21 (руск.) 
  39. Sawicka Z. Koń w życiu szlachty. S. 46-50.(польск.) 
  40. Cichowsky J., Szulczynski A. Husaria. Warszawa — 1977. S. 97. (польск.) 
  41. 41,0 41,1 41,2 41,3 ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 17-19 (руск.) 
  42. Cichowsky J., Szulczynski A. Husaria. Warszawa — 1977. S. 105. (польск.) 
  43. 43,0 43,1 Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 19.
  44. Ogier К. Dziennik podróży do Polski 1635-1636, cz. 1, s. 170. (польск.) 
  45. Kochowski W. H., Dzieło Boskie albo Pieśni Wiednia wybawionego i inszych transakcyjej wojny tureckiej w roku 1683 szczęśliwie rozpoczętej. — 1683. C. 30. (польск.) 
  46. 46,0 46,1 46,2 ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 10 (руск.) 
  47. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 7 (руск.) 
  48. ред. Киселов В. И. Польские крылатые гусары 1576—1775 // — Артёмовск: военно-исторический альманах «Новый солдат», № 142, — 2002. С. 26 (руск.) 
  49. Осипов К., Богдан Хмельницкий, Молодая гвардия. — 1948. C. 479. (руск.) 
  50. Чепрак // Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона(руск.) 
  51. Солдатенко А. Польская гусария 1500—1776 гг. — СПб.: Орел, № 3, — 1993. С. 5. (руск.) 
  52. Китович // Энциклопедический Словарь Ф. А. Брокгауза и И. А. Ефрона (руск.) .
  53. Kitowicz J., Opis obyczajów i zwyczajów za panowania Augusta III, — 1855. (польск.) 
  54. filmweb.pl
  55. kinopoisk.ru
  56. «Гусар», Юзэф Брант
  57. «Гусар», Алаксандар Арлоўскі
  58. Chorągiew husarska przy zamku w Gniewie na stronach zamku.
  59. Suligowski’s Regiment of the Polish Commonwealth, Polish Nobility Association Foundation, [dostęp 12 czerwca 2008].
  60. Паштовая марка Zbroja husarska—XVIIw. (польск.) 
  61. Двухсотзлотая калекцыйная залатая манэта з серыі «Historia jazdy polskiej» (польск.) 
  62. Дзесяцізлотая калекцыйная срэбная манэта з серыі «Historia jazdy polskiej» (польск.) 
  63. Каталог з аўкцыёну польскіх калекцыйных манэт (польск.) 

Літаратура

Вонкавыя спасылкі