Дынастыя Ягелонаў

Герб Ягелонаў

Шаблон:Вызн (польск.: Jagiellonowie) — валадарская дынастыя Вялікага княства Літоўскага (13771381, 13821387, 14401572), Польшчы (13861572), Венгрыі (14401444, 14901526) і Чэхіі (14711526). Галіна роду Гедзімінавічаў.

Заснавальнік дынастыі — Ягайла (~1350–1434), сын вял. кн. Альгерда і ўнук Гедзіміна, заняў літоўскі сталец у 1377. У 1381 Ягайла быў скінуты са стальца сваім дзядзькам Кейстутам, але ў 1382 вярнуў сабе сталец. У лютым 1386 Ягайла, ахрысціўшыся ў каталіцтва, ажаніўся з польскай каралевай Ядвігай Анжуйскай (1370–1399; на стальцы з 1382), дачкой венгерскага і польскага караля Людовіка Анжуйскага (Лайаша I), і заняў польскі сталец пад імем Шаблон:Вызн2 (правіў да 1434). У 1387 ён перадаў уладу ў ВКЛ свайму брату Скіргайлу, і да 1440 яе трымалі прадстаўнікі іншых галін роду Гедзімінавічаў.

Пасля смерці Уладзіслава II Ягайлы (1434) польскі сталец пераняў яго сын Уладзіслаў III, у 1440 ён быў абраны і венгерскім каралём пад імем Уласла V (правіў да 1444). Уладзіслаў III быў старэйшым сынам Уладзіслава II Ягайлы ад чацвёртага шлюбу з Соф'яй Гальшанскай, ад папярэдніх шлюбаў у Ягайлы было дзве дачкі, першая – Елізавета-Баніфацыя памёрла амаль адразу пасля нараджэння, другая – Ядвіга Ягелонка памёрла яшчэ пры жыцці бацькі ў 1431 годзе.

У 1440, пасля забойства вял. кн. літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча, Ягелоны вярнулі сабе сталец ВКЛ – вял. кн. літоўскім быў абраны малодшы сын Уладзіслава II Ягайлы і брат Уладзіслаў III – Казімір Ягелончык (правіў да 1492). Са згубай Уладзіслава III у бітве з асманамі пры Варне (10.11.1444), ад чаго пазней Уладзіслава III быў празваны Варненчыкам, Ягелоны страцілі венгерскі сталец, аднак захавалі за сабою польскі — у 1447 польскі сталец заняў вял. кн. літоўскі Казімір Ягелончык (Казімір IV), які правіў да 1492.

У 1471 старэйшы сын Казіміра Ягелончыка — Уладзіслаў Ягелончык быў абраны каралём Чэхіі пад імем Уладзіслава II (правіў да 1516), а ў 1490 – каралём Венгрыі пад імем Уласла VI (правіў да 1516). Ягелоны займалі венгерскі і чэшскі стальцы да 29.8.1526, калі адзіны сын і спадчыннік Уладзіслаў Ягелончык (Уласла VI) — Людовік (Лайаш II; правіў у 1516–1526) загінуў у бітве з асманамі пры Махачэ. Правы на венгерскі і чэшскі стальцы перайшлі да Габсбургаў праз шлюб Людовікавай сястры Ганны з эрцгерцагам Фердынандам I Аўстрыйскім, іхныя нашчадкі правілі ў Венгрыі і Чэхіі да 1918.

Пасля смерці Казіміра Ягелончыка (1492) улада ў Польшчы перайшла да яго трэцяга сына — Яна-Ольбрэхта (правіў у 1492–1501), а ўлада ў ВКЛ да яго чацвёртага сына – Аляксандра Ягелончыка (правіў у 1492–1506), пасля смерці Яна-Ольбрэхта (1501), Аляксандр Ягелончык заняў і польскі сталец (правіў да 1506). Пасля смерці Аляксандра Ягелончыка польскі і літоўскі стальцы заняў пяты сын Казіміра Ягелончыка – Жыгімонт Стары (правіў у 1506–1548), яго сын — Жыгімонт Аўгуст яшчэ пры жыцці бацькі заняў літоўскі сталец (1529), а пасля смерці бацькі і польскі (правіў у 1548–1572). Пры ім паміж ВКЛ і Польшчай была заключаная Люблінская унія (1569), якая канчаткова звязала дзве краіны ў федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. З гэтага часу каралём польскім і вял. кн. літоўскім магла быць толькі адна і тая ж асоба. Пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дынастыя Ягелонаў па мячы спынілася.

Уладаркай Польшчы і ВКЛ стала сястра Жыгімонта Аўгуста — Ганна Ягелонка (пам. 1596), наступны кароль і вял.кн. – французскі прынц Анры (Генрык) Валуа (правіў 1573-1574) абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але ў хуткім часе ён кінуў польскі і літоўскі стальцы і вярнуся ва Францыю дзе, пасля смерці караля — ягонага брата, сталец быў вакантны і стаў наступным французскім каралём. Пасля Генрыка Валуа на стальцы Польшчы і ВКЛ быў абраны трансільванскі ваявода Стэфан Баторый (правіў у 1576–1586), які таксама абіраўся з умовай, што возьме шлюб з Ганнай Ягелонкай, але іхны шлюб быў бяздзетны. Пасля Стэфана Баторыя каралём польскім і вял. кн. літоўскім быў абраны Жыгімонт Ваза (правіў у 1587–1632), сын другой сястры Жыгімонта Аўгуста — Кацярыны Ягелонкі і шведскага караля Юхана III, іхныя нашчадкі валодалі польскім і літоўскім стальцамі да 1668. Гэта ўжо быў час панавання ў Рэчы Паспалітай шведскай дынастыі Вазаў – нашчадкаў Ягелонаў па кудзелі.

Шаблон:Літ