Ордэн Францыска Скарыны

О́рдэн Францы́ска Скары́ны — беларуская дзяржаўная ўзнагарода, ордэн. Заснаваны ў 1995 пастановай Вярхоўнага Савету як адна з найвышэйшых дзяржаўных узнагародаў Беларусі за асаблівыя заслугі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння.

Ордэнам узнагароджваюцца грамадзяне:

  • значныя поспехі ў справе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, а таксама прапаганды культурніцкай спадчыны беларускага народу;
  • за адмысловыя заслугі ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, у справе абароны чалавечае годнасці і правоў грамадзянаў, міласэрнасць і іншыя высакародныя ўчынкі.

Ордэн Францыска Скарыны носіцца на левым баку і пры наяўнасці іншых ордэнаў змяшчаецца пасля ордэна Пашаны.

Апісанне

Ордэн Францыска Скарыны ўяўляе сабой чатырохканцовую зорку з колам, складзеную ў авал памерам па вертыкалі 43 мм, па гарызанталі — 39 мм. У цэнтры кола — рэльефны малюнак Францыска Скарыны, у ніжняй частцы — лаўровая галіна. Авал апраўлены бела-блакітнай эмалевай стужкай з надпісам «Францыск Георгiй Скарына». Зваротны бок ордэна мае гладкую паверхню, у цэнтры знаходзіцца нумар ордэна.

Ордэн пры дапамозе вушкі і кольца злучаецца з калодкай сямікутнай формы, у ніжняй частцы якой размешчаны знак «сігнет». Калодка абцягнутая муаравай стужкай цёмна-фіялетавага колеру.

Ордэн вырабляецца з срэбра з пазалотай.

Кавалеры ордэна