Прага

Горад
Прага
чэшск.: Praha
Сцяг Герб[d]
Сцяг Герб[d]
Prague Montage.jpg
Краіна
Каардынаты
Прыматар
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
496 км²
Вышыня цэнтра
177-399 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 188 100 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2387 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
бяз кода 9-значны нумар, зачынаецца 2
Паштовыя індэксы
100 00 – 199 00
Аўтамабільны код
A
Ідэнтыфікатар
CZ-PR
Афіцыйны сайт
prague-city.cz
(чэшск.) (англ.) 
Прага на карце Чэхіі
Прага (Чэхія)
Прага

Прага (чэшск.: Praha) — сталіца Чэхіі, адзін з прыгажэйшых гарадоў Еўропы, які захаваў зачараванне Сярэднявечча.

З X ст. з'яўляецца сталіцай Чэшскай дзяржавы. У 1918 стала сталіцай Чэхаславацкай Рэспублікі. З 1960 па 1992 год — сталіца ЧССР, з студзеня 1993 года — сталіца Чэшскай Рэспублікі.

Акрамя таго, Прага з'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Сярэднечэшскага края (чэшск.: Stredocesky kraj, а таксама двух яго раёнаў, Прага-Усход і Прага-Захад, пры гэтым у іх склад не ўваходзіць — у ёй размешчаныя толькі іх адміністрацыйныя органы).

Гісторыя

Від на дахі Прагі

Першыя гістарычныя звесткі аб селішчах славян на тэрыторыі сучаснай Прагі ставяцца да VI ст. У X ст. Прага стала сталіцай Чэшскай дзяржавы, у канцы гэтага жа стагоддзя ў горадзе была выбудаваная рынкавая плошча. У першай палове XIII ст. вакол каменных пабудоў у раёне плошчы сталі ўзводзіць прыгонныя сцены. Да сярэдзіны XIX ст. Прага ўяўляла сабой у эканамічным плане добра развіты горад, які вёў ажыўлены гандаль з суседзямі.

Пасля распаду ўвосень 1918 год а Аўстра-Венгерскай імперыі і ўтварэння незалежнай Чэхаславацкай Рэспублікі Прага стала яе сталіцай. Горад існаваў адносна спакойна да пачатку Другой сусветнай вайны у 1939 годзе. Вызваленая Прага была 9 мая 1945 савецкімі войскамі падчас Пражскай аперацыі. Да шчасця, вайна не пакінула ў горадзе сур'ёзных разбурэнняў. У 1960 годзе Прага стала сталіцай ЧССР і прабыла такі да 1993 года, калі пасля «аксамітнага разводу» Чэхаславацкай федэрацыі стала сталіцай Чэхіі.

Прыродныя ўмовы

Прага раскінулася ўздоўж абодвух берагоў ракі Влтавы. Працягласць ракі ў чарце горада — 29,8 км, сярэдняя глыбіня — 2,75 м, максімальная — 10,5 м. У яе на тэрыторыі Прагі ўпадае адна рака (Бераунка, левы прыток), 5 раўчукоў на левым беразе і 4 — на правым. На Влтаве 8 астравоў. Горад размешчаны на пяці грудах. Клімат умерана кантынентальны, зімы адносна мяккія, маласнежныя. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае -1,7 °C, у ліпені +18,3 °C. Сумарная сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае каля 485 мм, самыя дажджлівыя месяцы — май, чэрвень і жнівень, самыя сухія — студзень і люты [1]. Горад багаты зялёнымі насаджэннямі, яны складаюць ледзь меней паловы тэрыторыі горада.

Тэрыторыя і адміністрацыйнае дзяленне

Агульная плошча тэрыторыі Прагі ў адміністрацыйных межах горада складае 496,07 км², пры гэтым на дзель забудовы прыходзіцца ўсяго толькі 48,71 км². Асноўную частку, як ні дзіўна, займаюць землі сельскагаспадарчага прызначэння — 209,84 км² (у тым ліку ралля — 154,30 км², фруктовыя сады і агародныя ўчасткі — 46,81 км², лугі — 8,68 км² і нават вінаграднікі — 0,10 км²). Акрамя таго, у чарце горада знаходзіцца 49,20 км² лясоў.

Прага ў цяперашні час падпадзяляецца на 22 адміністрацыйных раёна і 57 гарадскіх частак (асноўны суб'ект мясцовага самакіравання) у іх складзе. Аднак з пункта гледжання паштовага, выбарчага, судовага і паліцэйскага адміністрацыйнага заканадаўства яна па-ранейшаму (з 1960 года) дзеліцца на 10 гарадскіх раёнаў.

Насельніцтва, мова, веравызнанне

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА


Па ўзроставым складзе 12,3 % жыхароў Прагі знаходзяцца ў веку 0-15 гадоў, 72,1 % у веку 15-65 гадоў і 15,6 % старэй 65 гадоў. Амаль 900 жыхароў Прагі маюць век больш 100 гадоў. У структуры насельніцтва да 40 гадоў невялікую лікавую перавагу маюць мужчыны, пасля 45 гадоў — жанчыны. [2]

Дзяржаўнай мовай з'яўляецца чэшская, ёю валодае практычна ўсё насельніцтва горада, шырокае распаўсюджванне таксама маюць славацкая (яе разумее абсалютная большасць чэхаў), нямецкая, руская і англійская. Вялікая частка вернікаў — каля 70 % — вызнае каталіцызм. Па дадзеных перапіса 2001 г. больш 67 % жыхароў Прагі з'яўляюцца атэістамі, а яшчэ парадку 8 % не змаглі адназначна адказаць на дадзенае пытанне. [3]

Эканоміка

Прамысловасць

З галін прамысловасці развіты машынабудаванне (станкабудаванне, транспартнае, электратэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, швейная, паліграфічная, харчовая.

Сфера паслуг

Гандаль

Транспарт

Гарадскі транспарт

Метро

У Празе ёсць метро. Складаецца яно з трох ліній. Зялёнай, жоўтай і чырвонай. Праезд аплачваецца «йіздынкай», якая каштуе 18 крон, або 1 долар. На йіздынцы можна праехаць пяць прыпынкаў.

Выбітныя асобы

Славутасці

Гл. таксама

Зноскі